У пачатку сустрэчы сябры клуба з вялікім задавальненнем праслухалі запіс песьні “Ручнікі” (“У суботу Янка ехаў ля ракі”) на словы паэтэсы ў выкананні знакамітага ансамбля “Песняры”. Потым удзельнікі пасяджэння пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам юбіляркі.
Сябра клуба Уладзімір Адамовіч прыгадаў, што вучыўся разам з будучай паэтэсай у БДУ на філалагічным факультэце. Ён адзначыў, што яе вершы выклікаюць шмат эмоцый, наводзяць на ўспаміны, вызываюць розныя пачуцці. Яны пранікнёныя, шчырыя і пяшчотныя. У выкананні Уладзіміра Паўлавіча прагучалі паэтычныя творы “Вяртанне” і “Мой край”.
Узнёсла і выразна чыталі вершы паэткі сябры клуба Людміла Чаркоўская, Зоя Сушкевіч, Алена Шульга, Сафія Кайрыс.
Рубрыка “Наш каляндар” была прысвечана 130-годдзю з дня нараджэння паэта, перакладчыка, фалькларыста Алеся Гурло. Удзельнікі сустрэчы узгадалі жыццё і творчасць юбіляра, прачыталі паэтычныя творы, у якіх ён услаўняў нашу савецкую рэчаіснасць.
Наступнае 370-е пасяджэнне клуба пройдзе 24 лютага. Яно будзе прысвечана творчасці пісьменніка Алеся Наўроцкага, а рубрыка “Наш каляндар” – паэту Алесю Пісьмянкову.