Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 837.

10 марта 2022

Трыста сямідзесятая сустрэча

Юбілейнае пасяджэнне літаратурна-паэтычнага клуба «Ветразь» было прысвечана творчасці двух паэтаў Беларусі Алесю Наўроцкаму і Алесю Пісьмянкову.

Тэматычная гасцёўня «Неба ўсміхаецца маланкаю…» пазнаёміла прысутных з 20-цю нечаканымі фактамі пра Алеся Наўроцкага. У гэтым годзе яму споўнілася б 85 гадоў. Цікава, што ён паэт з адукацыяй медыка, адзін з самых загадкавых і трагічных беларускіх творцаў. Сябра клуба Уладзімір Адамовіч распавёў пра невядомага Алеся Наўроцкага. У выкананні Уладзіміра Паўлавіча прагучалі вершы і элегія, прысвечаныя юбіляру. Сябры клуба Зоя Сушкевіч, Людміла Чаркоўская, Вера Хаткевіч і Алена Шульга прачыталі паэтычны твор «Чатырохгранная ваза» пра поры года.

У рубрыцы «Наш каляндар» гаворка ішла пра беларускага паэта Алеся Пісьмянкова, якому ў гэтым годзе споўнілася б 65 гадоў. З жыццём і творчасцю юбіляра прысутных пазнаёмілі бібліятэкары.

Уладзімір Паўлавіч Адамовіч расказаў цікавы факт з прыватнага жыцця творцы. Прачытаў трыялет паэта і баладу Віктара Шніпа, прысвечаную Алесю Пісьмянкову. У выкананні сяброў клуба гучалі вершы пра Радзіму, сям'ю, каханне, прыроду.

СВЯТЛАНА ЖДАНОВІЧ, загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.