Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 831.

23 ноября 2016

Цуды лекарства па волі Божай

Як вядома, па веры і малітве да Бога вылечваюцца людзі не толькі ад цялесных хвароб, але і ад духоўных.У Бібліі сказана “Усё, што будзеце прасіць у малітве, верце, што атрымаеце, - і будзе вам”. (Мк.11.24.)   

Невыпадкова размову вялі на чарговым пасяджэнні аматарскага клуба “Журавінка” пра асаблівых выбраннікаў Божых:  Панцялеімона, братоў Касму і Даміана, надзеленых ўладай Бога лячыць людзей ад хвароб цялесных і духоўных.  Уявілі сабе жыццё хрысціян у цяжкія часы ганенняў на іх за веру ў Іісуса Хрыста. Яскрава расказала аб гэтым настаўніца Свята-Мікалаеўскай царквы Усенка Валянціна Іванаўна, а бібліятэкар Дземахіна Кацярына прадэмансравала фільм на данную тэму.

Цалітель Панцялеімон (пры нараджэнні ён насіў імя Панталеон, што азначала “Леў па ўсяму”) жыў у той час, калі Рымскай імперыяй правіў жорсткі імператар Максіміліан, ганіцель хрысціян. Панцялеімон, гэта імя атрымаў пры хрышчэнні, якое азначала “усеміласцівы”.  Пасля смерці бацькоў атрымаў багаты маёнтак, але раздаў усё сіротам і бедным людзям, а людзей лячыў бясплатна. Лічыўся добрым урачом, і нават імператар Максіміліан у будучым адводзіў яму ролю свайго асабістага лекара. Але імператару было дакладзена, што Панцялеімон больш не язычнік, а толькі служыцць адзінаму Богу. Максіміліану не ўдалось прымусіць Панцялеімона адрачыся ад Іісуса Хрыста ніякімі жорсткімі катаваннямі. Яму адсеклі галаву. Усё гэта адбылося ў 325 годзе.

Косма і Даміан таксама былі ўрачамі-бяссрэбраннікамі. Лічылі, што бесплатна атрымалі ад Бога дар цаліцельства і трэба бесплатна карыстацца ім пры лячэнні людзей. Лячэнні спалучалі з прапаведаваннем Слова Божага.

Алена Шульга,

            бібліёграф Чэрвеньскй цэнтральнай раённай бібліятэкі

Галерея изображений