Чарговае пасяджэнне літаратурна – паэтычнага клуба “Ветразь” было прысвечана жыццю і літаратурнай дзейнасці беларускага паэта, празаіка, рэдактара, грамадскага дзеяча Міхася Чарота. С самага пачатку праслухалі запіс песні ў выкананні Валерыя Дайнекі “ Каля Чырвонага касцёла”. З жыццём і прафесійнай дзейнасцю азнаёмілі члены клуба Аляксандра Раманькова і Людміла Чаркоўская.У гэтым годзе яму споўнілая 120 гадоў з дня нараджэння. Міхась Чарот (Міхаіл Сымонавіч Кудзелька) нарадзіўся 7 лістапада 1896 года ў вёсцы Рудзенск Ігуменскага павета Мінскай губерніі, цяпер г.п.Рудзенск Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Яго бацькі былі малазямельнымі сялянамі. Будучы пісьменнік вучыўся спачатку ў Цітвянкім двухгадовым пачатковым вучылішчы,потым была самастойная праца і вучоба ў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі. Пасля яе заканчэння ў 1917 годзе быў мабілізаваны ў царскую армію.Вясною 1918 года вярнуўся ў Мінск. Настаўнічаў і прадаўжаў вучобу ў педагагічным інстытуце. Спяваў у хоры УладзіміраТэраўскага пры “Беларускай хатцы”, быў старшынёй тэатральнага гуртка “Маладзік”. На працягу 1919-1920 гадоў плённа працаваў як драматург. З’явіліся творы “Данілка і Алеська”,”Пастушкі”, “Мікітаў лапаць” і іншыя. Камедыя-вадэвіль “Мікітаў лапаць” вызначалася народнай лубачнасцю, камедыйнай падкрэсленасцю сітуацый. Удзельнікі клуба праглядзелі фрагмент пастаноўкі тэатральнага калектыва сельскага дома культуры мястэчка Парф’янава Докшыцкага раёна. Спектакль па народнай драме, музыка Уладзіміра Тэраўскага “На Купалле” у 1922 годзе паказалі ў Маскве ўпершыню.Тэатральная дзейнасць яго настолькі захапіла, што восенню 1921 года паехаў у Маскву і амаль год займаўся у тэатральнай студыі” Беларуская вёска”, у якой друкаваліся толькі яго вершы. Акрамя гэтага быў арганізатарам камуністычнай арганізацыі (БКА), якая ў студзені 1920 года ўтварылася з членаў “Маладой Беларусі”. Усе расказанае дапоўнілі фотаздымкі з часоў вучобы ў настаўніцкай семінарыі, працоўнай дзейнасці ў 20-30-я гады і сцэнамі са спектакля на музыку Аляксея Туранкова “Кветка шчасця”, а таксама ўрыўкам з фільма “Лясная быль”, якія былі прадстаўлены кіраўніком літаратурна-паэтычнага клуба “Ветразь” Уладзімірам Дарагужом.
Міхась Чарот тады марыў пра сусветную рэвалюцыю і верыў у шчаслівую будучыню савецкага народа. Нямала сіл аддаў рэдактарскай справе. Узначальваў газету “Савецкая Беларусь”у 1920-1933 гадах, часопіс “Чырвоная Беларусь”. Пры ўдзеле М.Чарота, А.Вольнага, А.Бабарэкі і іншых пісьменнікаў было створана літаратурнае аб’яднанне “Маладняк”, з якога выйшаў у 1927 годзе. Некаторы час быў членам літаратурнага аб’яднання “Полымя”. Менавіта намаганнямі Міхася Чарота і яго паплечнікакў былі створаны спрыяльныя ўмовы для росквіту маладых талентаў і развіцця беларускай літаратуры. Вучыўся ў Маскве ў Дзяржаўным інстытуце журналістыкі, працаваў загадчыкам літаратурнага сектара Дзяржаўнага выдавецтва БССР, кансультантам у кабінеце Саюза пісьменнікаў Беларусі.Шмат выступаў перад вяскоўцамі, з натхнёнасцю працаваў дзеля ўсяго новага і светлага для савёй краіны.
У 1926 годзе рэжыёрам Юрыем Тарычам быў зняты першы беларускі фільм “Лясная быль”, яго фрагменты былі прагледжаны ўдзельнікамі клуба. Фільм безгукавы, гукавыя фільмы на Беларусі сталі выходзіць толькі з1933 года.Фільм прыгодніцкі, але не належыў да катэгорыі карцін, дзе сюжэт імкліва захапляў разгортваннем падзей . Твору прыдалі сапраўдную дакументальную верагоднасць. Для масавых сцэн былі ўзяты сяляне і партызаны, якія змагалісь супраць белапольскіх акупантаў. Гледачу былі прадстаўлены дрымотныя беларускія лясы, старыя шляхі, абрамленыя белымі бярозамі, бедныя вясковыя хаты з саламянымі дахамі, сядзібы памешчыкаў і фанабэрыстых магнатаў. Лес успрымаецца ў фільме як верны абаронца і сябра партызан, як сімвал моцнага духу людзей. Фільм суправаджаецца надпісамі, накшталт: “Нядобра на Беларусі…Слязьмі заходзяцца бярозы…”
На вялікі жаль, Міхась Чарот і яго сям’я сталі ахвярамі рэпрэсій. Яго зрабілі агентам польскай разведкі. Расстралялі 29 кастрычніка 1937 года. Свой апошні верш “Прысяга” выскраб на сцяне ў камеры:
Я вам не здрадзіў,не зманіў, бо славіў наш савецкі будзень.
Свой верш сардэчнай чысціні ахвяраваў я родным людзям.
Я не чакаў і не гадаў, бо жыў з адкрытаю душою,
Што стрэне лютая бяда, падружыць з допытам, з турмою.
Прадажных здраўцаў ліхвяры мяне заціснулі за краты.
Я прысягаю вам, сябры мае палі, мае бары,
Кажу вам я не вінаваты. Паверце – я не вінаваты!
аэзія Міхася Чарота натхняла беларускіх кампазітараў на напісанне музыкі да яго твораў. Песня “ Купалінка” на музыку Уладзіміра Тэраўскага прагучала ў выкананні Анатоля і Людмілы Турбалаў, “Песню бабыля” з оперы Аляксея Туранкова “Кветка шчасця” выканаў Анатоль Турбал.
Удзельнікамі клуба Аляксандра Раманькова, Васіль Шачок, Уладзімір Адамовіч і іншыя прачыталі вершы: Міхася Чарота “Звон”(1918), “Жывыя акорды”,(1920),” Бунтар” (1922), “Прыпяць”(1926) і верш Віктара Шніпа “Балада Міхася Чарота”.
Удзельнікамі клуба Яўгенам Несцяровічам і Уладзімірам Адамовічам выказалі свае меркаванні наконт творчасці Міхася Чарота.
Наступная тэма “Ветразя”- “Чароўная паэтычная стыхія”засяродзіла ўвагу членаў клуба на тэму кахання і прыгажосці прыроды.Вершы чыталі Алена Туміловіч, Лідзія Пыка, Галіна Калеснік, Наталля Жданок і іншыя.
Напрыканцы пасяджэння была выканана лірычная песня “Осенние листья” у выкананні Людмілы Турбал.
Алена Шульга,
бібліёграф Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэкі