Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
21 февраля 2017

Навукоўцы адзначылі прафесійнае свята

У мінулую пятніцу ў Чэрвеньскай дзіцячай школе мастацтваў супрацоўнікі Мінскай абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі Нацыянальнай Акадэміі навук адзначылі Дзень беларускай навукі. Свята падрыхтавалі і правялі работнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі і музычнага аддзялення школы мастацтваў.

У мерапрыемстве бралі ўдзел навукоўцы, ветэраны працы, работнікі бібліятэкі і школы мастацтваў, члены аматарскага клуба “Ветразь”, жыхары  Чэрвеня.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся дырэктар навуковай установы Ігар Забаронак. Ён распавёў пра накірункі дзейнасці навуковай станцыі, аб рабоце яе аддзелаў, аб тэмах, над якімі зараз працуюць супрацоўнікі, аб планах на будучае.

Напрыканцы сваёй прамовы Ігар Міхайлавіч павіншаваў калектыў з прафесійным святам, пажадаў усім моцнага здароўя, дабрабыту і ўручыў за добрасумленную плённую працу Ганаровыя граматы ад кіраўніцтва ўстановы: старшаму навуковаму супрацоўніку аддзела бульбаводства Сяргею Вячаслававічу Сокалу (на здымку), загадчыку гэтага аддзела, кандыдату сельскагаспадарчых навук Надзеі Аляксандраўне Курэйчык, загадчыку аддзела вытворчасці і выкарыстання кармоў Веры Мікалаеўне Мурашка, кіраўніку лабараторыі селекцыі кандыдату біялагічных навук Міхаілу Іванавічу Мардзіловічу.

Ушанавалі і ветэранаў працы. Уручылі сувеніры і кветкі Леаніду Ісаакавічу Шофману, Ксеніі Уладзіміраўне Баталінай, Ганне Іванаўне Андрончык, Мікалаю Васільевічу Кірыенку, Але Віктараўне Корык, Ніне Мікалаеўне Каржанеўскай, Міхаілу Іванавічу Курэйчыку.

Былы намеснік дырэктара доследнай станцыі доктар сельскагаспадрчых навук Леанід Шофман, які стаяў ля вытокаў стварэння на Чэрвеньшчыне гэтай установы ў 1969 годзе, распавёў пра гісторыю Мінскай навуковай сельскагаспадарчай доследнай станцыі.

- Тое, што станцыя існуе ў Чэрвеньскім раёне ўжо 48 гадоў, - адзначыў ветэран працы, - заслуга і былых кіраўнікоў, і сённяшніх, і калектыву, які вельмі таленавіты.

Прыгадаў Леанід Ісаакавіч гады работы, калі калектыў быў маладым (падчас яго расповяду дэмастраваліся фотаздымкі, на якіх супрацоўнікі адлюстраваны за работай: у полі, у кабінеце, у лабараторыі).

Аб рабоце аддзела бульбаводства распавяла яго загадчык Надзея Аляксандраўна Курэйчык.

Вера Мікалаеўна Мурашка, загадчык аддзела вытворчасці і выкарыстання кармоў паведаміла аб разнастайнасці асартыменту шматгадовых траў.

Аб рабоце лабараторы селекцыі пад кіраўніцтвам Міхаіла Іванавіча Мардзіловіча гаварыла навуковы супрацоўнік  Марына Міхайлаўна Грыненкова. Супрацоўнікі Мінскай абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі падзякавалі арганізатарам свята і яго вядучым, бібліятэкарам: Святлане Ждановіч, Галіне Няборскай і Алене Адамовіч за цікавы сцэнарый і шчырыя словы ў адрас работнікаў навукі, выкладчыкам музычнага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў – Любові Доліч, Алегу Калесніку, Святлане Кузьміч, Вераніке Грышкевіч, Марыі Няборскай, народнаму ансамблю  “Ігуменскія крыніцы”, а таксама выхаванцам школы мастацтваў: Аліне Зыль, Насці Паповай, Ксеніі Бразгоўка і Дашы Клімовіч за цудоўны канцэрт.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА.

  Фота аўтара