Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
19 мая 2014

“Славім вас…”

У чытальнай зале цэнтральнай бібліятэкі адбылася сустрэча для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны “Славім вас, героі – ветэраны”.

На мерапрыемстве прысутнічалі старшыня раённага Савета ветэранаў Іван Фёдаравіч Ладуцька, шэсць ветэранаў: Валянціна Афанасьеўна Ладуцька, Мікалай Фёдаравіч Козыраў, Васіль Ігнатавіч Семчанка, Уладзімір Іванавіч Пянкрат, Мікалай Аляксандравіч Лашук, Аляксандр Васільевіч Ажар - і бібліятэкары. У пачатку гэтай сустрэчы Уладзімір Пянкрат і Мікалай Козыраў падзяліліся ўспамінамі пра ўжо далёкія і трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Іх аповяды уразілі і ўсхвалявалі прысутных.

Мікалай Фёдаравіч браў ўдзел у абласным урачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню Перамогі, які праходзіў у г. Маладзечна. Ён расказаў прысутным аб тым, што пачуў і ўбачыў там.

Са святам ад раённага Савета ветэранаў і ад сябе асабіста ўдзельнікаў сустрэчы павіншаваў Іван Ладуцька. Усім ветэранам ён падарыў кнігу “Салдаты Пабеды” – гэта творчы праект рэдакцыі газеты “Мінская праўда”.

Працягнулася сустрэча канцэртнай праграмай. Павіншаваць ветэранаў са святам прыйшоў народны жартоўны гурт “Чэрвеньскія балагуры” пад кіраўніцтвам настаўніка школы мастацтваў Андрэя Каленіка. З вялікім захапленнем госці слухалі ўжо вядомыя песні: “Смуглянка”, “Лизавета”, “Майский вальс”, “Шумныя бярозы”. А песню “Казаки в Берлине” гурт выканаў па заяўках ветэранаў.

Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкары падзякавалі гасцям за Перамогу, здабытую ў жорсткіх баях, і ўручылі кветкі.