На сустрэчу былі запрошаны вучні 9 “А” класа СШ № 4 з класным кіраўніком Харытончык Яўгеніяй Валер’еўнай. Да нас таксама прыйшлі загадчыца аддзяленнем сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Чэрвеньскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Святлана Кароль і псіхолаг Леакадзія Зазека.
Пачалося мерапрыемства з лекцыі “Выбор профессии – серьезный вопрос”. Пад час размовы Святлана Кароль паведаміла слухачам аб тым, наколькі сур’ёзна трэба падыходзіць да пытання выбару прафесіі, бо ён з’яўляецца адным з самых важных рашэнняў, якое прымае чалавек у сваім жыцці. Расказала, што значыць слова “прафесія” (аб’яўляць сваёй справай), на што перш за ўсё звяртаць увагу пры выбары свайго жыццёвага шляха. Потым правяла анкетаванне “Какая профессия вас интересует?”.
Затым Леакадзія Зазека пералічыла фактары, якія маюць уплыў на выбар будучыні падлеткаў. А таксама прапанавала прысутным прайсці псіхалагічны тэст “Карта интересов”, па выніках якога кожны навучэнец меў магчымасць вылічыць да чаго ён мае здольнасці. Скончыла гутарку Леакадзія Вацлаваўна, звярнуўшы ўвагу падлеткаў на тое, што ўнутраныя пачуцці найбольш дакладныя дарадчыкі і працытаваўшы вядомага настаўніка Канстанціна Ушынскага: “Калі вы паспяхова выбераце працу і ўкладзеце ў яе ўсю сваю душу, то шчасце само знойдзе вас”.
Напрыканцы сустрэчы бібліятэкары правялі агляд кніг і перыядычных выданняў па тэме. Пасля чаго, падлеткі паабяцалі заглянуць да нас яшчэ.