Пра жыццё і творчасць асобы вельмі падрабязна распавёў старшыня клуба Уладзмімір Дарагуж. Ён жа паказаў фотаздымкі, звязаныя з жыццём дзеяча.
Затым пачалася вечарына-партрэт, якая мела назву “Яўгенія Пфляўмбаўм і Максім Лужанін – творчы дуэт”.
Пра жыццё і творчасць дзвюх асоб распавялі бібліятэкары. На мультымедыйнай устаноўцы ўдзельнікі сустрэчы праглядзелі цікавыя партрэты, гістарычныя і жанравыя выявы.
Уладзімір Георгіевіч прадэманстраваў зборнік паэзіі Яўгеніі Пфляўмбаўм “Сувой жыцця” з асабістай бібліятэкі. Потым у выкананні сяброў клуба прагучалі вершы Яўгеніі Пфляўмбаўм і Максіма Лужаніна: “Пярсцёнак”, “Я не з анёльскіх вітражоў”, “Вярнуся ветрам”, “Я вас кахаў…” і іншыя.