Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
09 декабря 2014

Сустрэча ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Молодежный перекрёсток”

Ужо каторы раз Чэрвеньская цэнтральная раённая бібліятэка адчыняе свае дзверы для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Молодежный перекрёсток”.

На чарговым пасяджэнні вучні 9 “Б” класа СШ № 4 разам з настаўніцай нядзельнай школы Свята – Мікалаеўскай царквы Валянцінай Усенка абмяркоўвалі Божыя запаветы, а калі казаць дакладней: запавет дзевяты – “не лжесвидетельствуй!”.

Удзельнікі аб’яднання даведаліся аб тым, што азначае Слова Божае, якую ролю яно адыгрывае ў жыцці кожнага з нас і як можа паўплываць на чалавечы лёс увогуле.

Затым, падлеткі разам з настаўніцай пералічылі ўсе Божыя запаветы, затрымаўшы ўвагу на вышэй упамянутым.

Валянціна Іванаўна ўзгадала гісторыі з жыцця рэальных людзей, у лёсе якіх хлусня мела нядобры зыход. Яны выклікалі вялікую зацікаўленасць, аб чым сведчылі пытанні слухачоў. Потым прапанавала прысутным падабраць словы – сінонімы да абмяркоўваемай тэмы. І, трэба сказаць, іх знайшлося нямала. Пад час размовы настаўніца зазначыла: “Бог прызывае нас пазбегнуць паклёпа. Гэта нараджаецца ў душы самога чалавека…”.

Вынікам гэтай сустрэчы стала агульная фармуліроўка, дадзенная Валянцінай Іванаўнай і вучнямі, якая гучала так: “Не говори лжи себе, на ближнего своего!”. У канцы мерапрыемства бібліятэкары правялі агляд літаратуры згодна адпаведнай тэме.