Гасцямі сталі вучні 11 “А” класа сярэдняй школы №4 і псіхолаг цэнтра сацыяльнага абслуговўвання насельніцтва Зазека Леакадзія Вацлаваўна.
У самым пачатку мерапрыемства бібліятэкары правялі агляд літаратуры і паведамілі аб апошніх звестках у галіне барацьбы са СНІДам і ВІЧ-інфекцыяй. Леакадзія Зазека прапанавала падлеткам адказаць на пытанні невялікай анкеты “Што я ведаю аб ВІЧ\СНІДзе?”, пасля чаго госці падрабязна разабралі свае адказы.
Наступным этапам тэмы былі гісторыі і гіпотэзы ўзнікнення небяспечнай інфекцыі. Пералічваючы стадыі і сімптомы гэтай жахлівай хваробы, Леакадзія Вацлаваўна паведаміла і аб мерах бяспекі, якіх неабходна прытрымлівацца.
Трэба сказаць, што ў гэты дзень шмат пытанняў было вынесена на абмеркаванне і разважанне навучэнцаў. Адно з іх – праблема негатыўнага стаўлення да ВІЧ-інфіцыраваных і хворых на СНІД.
“Наша грамадства цураецца такіх хворых”, - адзначыла Леакадзія Зазека. - “Але баяцца не трэба, яны такія ж людзі як і мы! Яны таксама маюць права лічыцца паўнапраўнымі грамадзянамі нашай дзяржавы”.
Напрыканцы, кожны з гасцей выказаў свае ўражанні ад сустрэчы, якая атрымалася сапраўды пазнавальнай і змястоўнай.