Пад такой назвай прайшло мерапрыемства, прысвечанае нашаму роднаму гораду. Вядучымі сталі супрацоўнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Галіна Ніціеўская і Алена Адамовіч. У якасці гасцей прысутнічалі навучэнцы будаўнічага ліцэя горада Чэрвеня.
Вядучымі быў прадстаўлены шматгранны матэрыял аб гісторыі і сучаснасці Ігумена. Прысутныя азнаёміліся з археалагічнымі помнікамі, найранейшыя з іх адносяцца да эпохі каменнага веку. Артэфакты збіраліся з 1925 года, але ў час Вялікай Айчынна вайны многія былі знішчаны. Некаторыя захаваліся ў музеях Польшчы. Было прыемна ўбачыць на экране знаёмыя родныя мясціны, даведацца, якую ролю яны выконвалі ў пачатку ХХ стагоддзя.
Гісторыя горада, які да 1923 года насіў назву Ігумен унікальная. Аб гістрорыі ўзнікнення яго назвы існуе некалькі паданняў. Адно з іх распавядае аб манастыры ды і само слова “ігумен” перакладаецца, як “той, хто ідзе наперадзе”. Месца ўзнікненя горада - сучасны яго цэнтр. Ён упершыню упамінаецца 27 красавікка 1387 года, калі быў падараваны каралём польскім і вялікім князем літоўскім Ягайлам літоўскаму князю Скіргайлу.
Многа перажыў наш старажытны горад. У антыфеадальную вайну 1648-1651 гг. сяляне і казакі каля Ігумена разграмілі атрад літоўскага харунжага Я. Паца. Быў разбураны ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай у 1654-1667гг. Быў моцна разбураны у час Паўночнай вайны 1700-1721 гг, панёс страты ў час вайны 1812 года.
Пчалярства было адной з прыбытковых галін вытворчасці. 22 студзеня 1796 года горад атрымаў уласны герб: у блакітным полі срэбраны куст кветак, які акружаюць пяць залатых пчол. Пчала – сімвал руплівасці, а ігуменскі мёд быў адным з лепшых у Мінскай губерніі.
Трывожнымі падзеямі быў насычаны лёс Ігумена у пачатку ХХ стагоддзя, у 1905 годзе праходзілі забастоўкі рабочых, у 1914 годзе ўспыхівалі выступаленні супраць царскіх парадкаў. У доме, дзе размешчана цэнтральная раённая бібліятэка і раённы краязнаўчы музей у пачатку лістапада 1917 года была абвешчана савецкая ўлада. З канца лютага 1918 года горад акупіраваны войскамі кайзераўскай Германіі. Найцяжэйшае ярмо прынеслі польскія акупанты. Аб гэтай падзеі быў зняты ў Ігумені фільм “11 июля”, урывак з якога быў паказаны на мерапрыемстве. Гарадская турма была перапоўнена арыштаванымі камсамольцамі і камуністамі, якіх польскія акупанты люта ненавідзелі. Ад белапалякаў Ігумен быў вызвалены 11 ліпеня 1920 года, а 18 верасня 1923 года ён быў пераіменаваны ў Чэрвень. Культурным цэнтрам стаў Нардом, так называўся Дом культуры, сюды прыяжджалі артысты вядомых тэатраў, асабліва Уладзіслава Галубка.
Шмат цікавага і новага даведаліся ўсе прысутныя гэтага мерапрыемства.
Алена Шульга,
бібліёграф цэнтральнай раённай бібліятэкі