“Адпачываем разам” – такую назву мела сустрэча, прысвечаная Першамаю. Яе ладзілі Чэрвеньская цэнтральная раённая бібліятэка пры ўдзеле прадстаўнікоў Чэрвеньскай дзіцячай школы мастацтваў.
Напярэдадні свята, у суботу вырашана было правесці шахматна – шашачны тутрнір. У ім прымалі ўдзел бібліятэкары, настаўнікі школы мастацтваў і чытачы бібліятэкі. Эдуарт Дулеба спаборнічаў ў шашках і ў шахматах і перамог у абедзвюх дысцыплінах. Другое і трэцяе месцы ў шахматным турніры занялі Уладзімір Адамовіч і Уладзімір Крамарчук адпаведна. У шашачным – дыпломам другой ступені быў узнагароджаны Аляксандр Борбут, бронзавы медаль адышоў Вольге Стрыжанковай.
Наогул усе ўдзельнікі атрымалі якую-небудзь узнагароду. Так ганаровую грамату за ўдзел у турніры атрымаў чытач бібліятэкі Васіль Шачок.
Сустрэчай засталіся задаволены ўсе. Зацікавіліся ёй і чытачы, якія як звычайна прыйшлі ў бібліятэку ў гэты дзень. Многія з іх былі ў ролі гледачоў і сачылі за ходам гульні да самага канца спаборніцтва.
Да мерапрыемства традыцыйна была падрыхтавана кніжная выстава “Здравствуй мир, здравствуй май”.
Святлана Ждановіч,
загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.
Фота Кацярыны Дземахінай