Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
12 мая 2017

Той квітнеючы май

Да дня Перамогі ў Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла сустрэча “Мінулых дзён святая памяць”. Яе ладзілі сумесна з супрацоўнікамі Чэрвеньскага раённага краязнаўчага музея, дзіцячай школы мастацтваў і раённым Саветам ветэранаў. На мерапрыемстве прысутнічалі ветэраны: Мікалай Фёдаравіч Козыраў, Мікалай Аляксандравіч Лашук і Аляксандр Захаравіч Новік. На сустрэчу завіталі вучні СШ №2 г. Чэрвеня і навучэнцы прафісійна-будаўнічага ліцэя.

Са святам ад раённага Савета ветэранаў, і ад сябе асабіста, удзельнікаў мерапрыемства павіншаваў Іван Фёдаравіч Ладуцька. Ён жа вельмі падрабязна расказаў пра жыццё і дзейнасць кожнага ветэрана і ўручыў падарункі. Потым Мікалай Лашук падзяліўся ўспамінамі, даў наказ моладзі добра вучыцца, сумленна працаваць і быць годнымі сваіх бацькоў і дзядоў.

Для ветэранаў у выкананні бібліятэкараў прагучалі пранікнёныя вершы. Супрацоўнікі краязнаўчага музея падрыхтавалі прэзентацыю “Курган Славы”. Павіншаваў гасцей з вялікім святам народны жартоўны гурт “Чэрвеньскія балагуры” пад кіраўніцтвам Андрэя Каленіка. З захапленнем удзельнікі мерапрыемства ўспрынялі выступленне музычнай капэлы дзіцячай школы мастацтваў “Ігуменскія крыніцы”. З добрым настроем госці сустрэлі дуэт баяністаў у складзе Юрыя Калесніка і Аляксандра Капцелава.

Напрыканцы сустрэчы ад супрацоўнікаў цэнтральнай раённай бібліятэкі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны былі ўручаны кветкі і падарункі.

Святлана Ждановіч,

загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэкі

Галерея изображений