Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
06 сентября 2017

Дзень ведаў у цэнтральнай бібліятэцы

Першага верасня ў цэнтральнай бібліятэцы праўшоў Дзень ведаў. На яго завіталі вучні 9 і 10 класаў ДУА “СШ№2 імя А. К. Флегантава” г.Чэрвеня з настаўніцамі Ірынай Міхайлаўнай Жулега і Вольгай Уладзіміраўнай Молчан. Сустрэча была прысвечана 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і 630-годдзю з часу першых звестак пра наш горад.

Пазнавальную і змястоўную прэзентацыю “Чэрвень – горад старажытны” падрыхтавалі і правялі бібліятэкары аддзела бібліятэчнага маркетынга. Удзельнікі мерапрыемства паглядзелі урывак з мультыплікацыйнага фільма пра працавіты народ Ігумена. Уважліва праглядзелі ўрывак з фільма “11 июля”, які здымаўся ў нашым горадзе. Стужка распавядае пра падзеі вайны з белапалякамі. Загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынга Галіна Ніціеўская паказала прысутным тое месца, дзе здымалі фільм і тыя будынкі, якія знаходзіліся побач. Падчас краязнаўчай гадзіны вучні даведаліся адкуль пайшло прозвішча Краснагір. З цікавасцю яны паслухалі легенду ўзнікнення г. Ігумена, яе расказала Алена Адамовіч. Удзельнікі сустрэчы таксама ўзгадалі знакамітых людзей Чэрвеншчыны. Многія з іх выпускнікі СШ№2.

Вельмі добра вучні ўспрынялі бібліяграфічную віктарыну “Падарожжа да вытокаў кнігадрукавання”, якую правяла Алена Шульга. Бібліёграф падрыхтавала шмат цікавых пытанняў, на якія вучні з задавальненнем давалі змястоўныя адказы. Напрыклад: на якіх матэрыялах пісалі людзі да таго, як з’явілася папера; хто заснаваў першую на беларускіх землях бібліятэку; як называецца рэдкае выданне, альбо кніга з аўтографам, паметкамі вялікага чалавека. А яшчэ Алена Аляксееўна расказала пра тое, якую ролю адыгрывае бібліятэка у грамадстве.

СВЯТЛАНА ЖДАНОВІЧ, загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэкі