Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
03 октября 2017

Ад Скарыны да нашых дзён

У верасні літаратурна-паэтычны клуб “Ветразь” запрасіў сваіх удзельнікаў на вечарыну “Ад Скарыны да нашых дзён”. Яна была прысвечана 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Вельмі грунтоўна пра жыццё і творчасць Францыска Скарыны распавёў старшыня клуба Валерый Захараў. На мультымедыйнай устаноўцы былі прадэманстраваны ўрыўкі з трох фільмаў, прысвечаных першадрукару і гісторыі беларускага кнігадрукавання. Потым былы настаўнік роднай мовы і літаратуры Яўген Несцяровіч узгадаў пра кнігі, аўтары якіх даследвалі творчасць Ф.Скарыны. Падзяліўся асабістымі думкамі наконт прац гісторыка, літаратуразнаўцы, нашага земляка Аляксея Каўкі. Затым Ганна Аўласенка,  пасля прагляду урыўка з мастацкага фільма “Я, Францыск Скарына…”, выказала свае думкі пра першадрукара і скарынічаў. Свае адносіны да творчасці Ф.Скарыны выказала і актыўная ўдзельніца клуба Зоя Сушкевіч.

Наступнае пасяджэнне клуба пройдзе ў кастрычніку і будзе прысвечана творчасці народнага паэта Беларусі Максіма Танка.

 Святлана Ждановіч,

загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэкі

Галерея изображений