Мікалай Гумілёў і Ганна Ахматава адносяцца да ліку паэтаў-сімвалістаў, якія імкнуліся да духоўнага адраджэння грамадства. Яны не прынялі Кастрычніцкую рэвалюцыю, некаторыя эмігрыравалі. Паэты-сімвалісты аддаліліся ад сучаснасці, прыблізіліся да іншага нерэальнага свету.
Шырока і рознабакова былі прадстаўлены матэрыялы аб жыцці і творчасці Гумілёва і Ахматавай старшынёй клуба Дарагужом Уладзімірам Георгіевічам.
Пра Гумілёва распавяла ўдзельніца клуба - Аляксандра Уладзіміраўна Раманькова. Мікалай Сцяпанавіч Гумілёў - выдатны даследчык Афрыкі, кавалерыст, разведчык, быў на фронце ў гады Першай сусветнай вайны. Ён узагароджаны двумя Георгіеўскімі крыжамі. Расстраляны ў 1921 годзе па абвінавачванню ў контррэвалюцыйным загаворы.
Паэтку, літаратуразнаўца, літаратурнага крытыка- Ганну Андрэеўну Ахматаву не друкавалі 15 гадоў. У 1949 годзе выключылі з Саюза савецкіх пісьменнікаў.
Сын Гумілёва і Ахматавай Леў Мікалаевіч, які ўрэшце стаў выдатным рускім гісторыкам, у 30-я - 40-я гады быў арыштаваны чатыры разы і 13 гадоў правёў у турмах і канцлагерах.
Прысутныя праслухалі рамансы на словы Гумілёва “Жираф”, “Однообразные мелькают…”, “Ещё не раз вы вспомните меня”, праслухалі рамансы на словы Ахматавай “Сероглазый король” ( муз. А.Н.Вертинского), “Разрыв”, “Нет, царевич, я не та” ( муз.З.А.Раздолиной).
Затым прагучаў голас Ганны Ахматавай - фрагмент з паэмы “Рэквіем”, а ў выкананні Ніны Шацкай - эпілог з “Рэквіема” на музыку Златы Раздолінай.
Удзельнікі клуба: Лідзія Ільінічна Пыка, Соф’я Маркаўна Гурына, Зоя Альбертаўна Сушкевіч прачыталі вершы Гумілёва і Ахматавай.
Алена Шульга, бібліёграф Чэрвеньскай цэнтральнай раёнай бібліятэкі