Ветэран працы, камуніст, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Анатоль Кулік адзначыў, што беларусы і расіяне браты па-крыві. Ён на сваім прыкладзе паказаў, што іх сям’я шматнацыянальная. Так, яго бацька і ён сам – русскія, а маці і жонка – беларусы. Шмат родзічаў у Анатоля Аляксеевіча жыве ў Расіі. І ён не бачыць іншага шляху, як жыць у Саюзнай дзяржаве са сваім старэйшым братам ў згодзе і супрацоўшіцтве. З ім пагадзіўся і Эдуард Дулеба. Ветэран працы, дачка якога жыве ў Расіі, таксама - за добрыя стасункі паміж нашымі народамі.
Падчас мерапрыемства гучалі паэтычныя і музычныя творы ў выкананні чытачоў бібліятэкі, народнага вакальнага ансамбля “Рэха” і народнай музычнай капэлы “Ігуменскія крыніцы”. З узнёслым і цудоўным настроем удзельнікі пакідалі гэтую сустрэчу.
Святлана ЖДАНОВІЧ,
загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Чэрвенскай цэнтральнай раённай бібліятэкі
Фота аўтара