Пад такой назвай адбылася сустрэча юных чытачоў бібліятэкі з супрацоунікам рэдакцыі газеты “Раённы веснік” Марцьянавай Т.С. на адкрыцці Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі. які праходзіць кожны год у перыяд веснавых канікул у аддзеле па рабоце з дзецьмі ДУК “Чэрвенская цэнтральная раённая бібліятэка”. Карэспандэнт вельмі падрабязна распявала пра работу рэдакцыі. Дзеці задавалі шматлікія пытанні аб рабоце рэдакцыі і журналістскіх буднях. Сустрэча адбылася цікавай і ўсім вельмі спадабалася.
26.03 Дзень здароўя.
У дзень здароўя бібліятэку наведалі выхаванцы дзіцячага сада №6. Іх пазнаёмілі з кніжнай выставай “Здоровье – это здорово”. Затым для маленькіх наведвальнікаў правялі пазнавальную гадзіну “Здоровое питание – самое важное”. Самым цікавым момантьам для іх было ўдзельнічаць у гульні - падарожжы “На остров Здоровье” і гартацць прыгожыя дзіцячыя часопісы.
27.03 “Я знайшоў сваю сцежку”
У рамках Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі адбылася сустрэча наведвальнікаў бібліятэкі з мясцовым пісьменнікам Генадзем Рымашэўскім. Аўтар пазнаеміў слухачоў з новымі творамі і тымі, якія ўжо былі надрукаваны раней ў шматлікіх зборніках.Сустрэча прайшла вельмі цікава, у цёплай сяброўскай атмасферы. Генадзь Рымашэўскі адказаў на шматлікія пытанні слухачоў.
Часопісы бібліятэкі – гэта не толькі інфармацыйная крыніца, але і крыніца розных пазнавальных гульняў. Многім дзецям падабаецца адшукаць карцінку ў “Стереоглазе”.
28.03 Дзень экалогіі«Каб зберагчы лясоў красу»
У рамках “Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі”, які праходзіць кожны год у час вясновых канікул, аддзелам па рабоце з дзецьмі ДУК “Чэрвеньская цэнтральная раённая бібліятэка” праводзіцца шмат цікавых мерапрыемстваў. Адно з іх было прысвечана экалагічнаму выхаванню. Наведвальнікам бібліятэкі быў прапанаваны шэраг мерапрыемстваў. Гэта: пазнавальная гадзіна “Падарожжа ў лясную краіну”, конкурсная праграма “Знаўцы”, агляд перыёдыкі “Стракаты тэлетайп”. Вельмі зацікавіла дзяцей інфармацыя, якую данесла да іх інжынер па ахове і абароне лесу ДЛГУ “Чэрвеньскі лясгаз” Сацура Ірына Леанідауна. Яна распавяла пра тое, як зберагчы красу лясоў. Нагадала, як трэба паводзіць сябе ў лесе, каб не нашкодзіць яму: каб не пакідалі за сабой смецце, калі прыходзяць у паходы, не ламалі дрэвы і не рвалі кветкі,бо шмат з іх занесена ў Чырвоную кнігу. Каб зразумець, як жыве лес, трэба добра ведаць як жывуць яго насельнікі, разбірацца ў яго разнастайнасці расліннага свету. А для гэтага трэба любіць і ведаць жывел, якія жывуць побач з намі, іх звычкі, вобраз жыцця. Умяшанне чалавека ў жыцце прыроды нельга спыніць, але трэба імкнуцца к таму, каб не нашкодзіць ей. Для гэтага неабходна берагчы лясоў красу і навакольнае асяроддзе навогул.