Час, калі можна добра адпачыць, сустрэцца з сябрамі, наведаць бібліятэку, бо там столькі цікавых кніг і мерапрыемстваў. А паколькі Грабенская сельская бібліятэка працуе па праграме «Лета пад кніжным парасонам», то кожная сустрэча з маленькім чытачом нагода прачытаць кніжку, яшчэ раз сустрэцца з любімым аўтарам і любімым кніжным героям, паўдзельнічаць у віктарынах, конкурсах, гульнях, атрымаць зарад бадзёрасці.
Да юбілею беларускага пісьменніка У. Дубоўкі было праведзена мерапрыемства партрэт – загадка “Так ярка пражыць – лепшай долі няма”. Дзеці пазнаёміліся з жыццём і творчасцю аўтара любімых дзяцячых твораў “Жоўтая акацыя”, “Як Алік у тайзе заблудзіўся”. З цікавасцю прынялі дзеці ўдзел у віктарыне “Казкі ў госці завіталі”. Удзельнічаючы ў віктарыне па казках У. Дубоўкі, дзеці даведаліся шмат цікавага аб творчасці аўтара. Бо яго творы, якія створаны менавіта для дзяцей, светлыя, добрыя і вучаць сумленнасці, гатоўнасці прыйсці на дапамогу.
Тэма здаровага ладу жыцця вельмі актуальная на канікулах. У гэтым накірунку бібліятэка праводзіла гульнёвую праграму “Падарожжа па акіяне Жыцця на мацярык Здароўя”.
Падарожнічаючы па акіяне, дзецям прыходзілася высаджвацца на самыя розныя астравы. Востраў “Шкодных звычак”, “Правільнага харчавання”, “Сяброў здароўя”, “Бяспечных канікул” і іншыя наведалі дзеці падчас плавання. Ім прыйшлося прыняць удзел у гульнях, конкурсах, віктарынах, бо інакш піраты не адпускалі іх да дому.
Мышка Пік-Пік. Хто з дзяцей не ведаю гэтую любімую гераіню з кніжкі Л. Рублеўскай “Прыгоды Мышкі Пік-Пік”. Так і мы назначылі спатканне з аўтарам цудоўных дзіцячых кніг Л. Рублеўскай. А адбылося гэта на літаратурнай сустрэчы “З Мышкай Пік-Пік па творах Людмілы Рублеўскай”. Дасціпна, з гумарам расказала Мышка пра творчасць і жыццё аўтара, які даў жыццё ёй і многім героям цікавых кніг.
А адбылася гэта сустрэча да юбілею цудоўнай аўтаркі, беларускай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай.
З задавальненнем наведвалі бібліятэку – Красоўскія Данііл і Раман, Дземідавы Алена, Паліна і Арцём, Латушкіны Дыяна, Крысціна і Кірыл, Самаль Віктар. “Да новых сустрэч!” - так сказалі маленькія чытачы, пакідаючы бібліятэку.