Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
22 апреля 2021

«Прыгоды Нязнайкі ў краіне бяспечнага дзяцінства»

18 красавіка бібліятэкар Грабёнскай сельскай бібліятэкі сумесна з Домам культуры правяла для дзяцей пазнавальна-забаўляльную праграму «Прыгоды Нязнайкі ў краіне бяспечнага дзяцінства».

Разам з дзецьмі ў віктарыне «Азбуку бяспекі ведаем і выконваем» удзельнічалі і героі дзіцячых кніг — Нязнайка, Чырвоная Шапачка, Сямёра казлянят, Калабок, Бураціна. Разам з казачнымі героямі дзеці траплялі ў самыя розныя сітуацыі, дзе трэба было рабіць правільны выбар, як паступіць у той ці іншай сітуацыі. Затым дзеці паглядзелі мультфільм «Бяспека на кожны дзень». Скончылася мерапрыемства ўручэннем салодкіх прызоў усім прысутным.