Глядзельная зала бібліятэкі-клуба была імправізавана пад бульбахол. Тут размясціліся куток гаспадыні, фота-выстава “Позірк у мінулае”, выстава-фантазія з ураджаю 2018 года, якая дэманстравала казку “Курка Раба”, патысоны-смайлікі і шмат іншага, што зацікавіла гледачоў. Побач размясціліся стэнды з узорамі новых гатункаў бульбы, выведзеных навукоўцамі Мінскай абласной сельскагаспадарчай доследная станцыя (пасёлак Натальеўск) акдэміі навук РБ.Падзяка за гэта дырэктару станцыі ІгаруЗабаронку.
Галоўнае дзеянне праходзіла на вуліцы. Тут размясціўся вялікі стол з прыгатаванай стравай. Бульбяныя шэдэўры гатавалі каля дзясятка мясцовых жанчын. Чаго толькі ні было на гэтым піры, хіба бульбяных цукерак! А так - і бульба, фаршыраваная мясам, і бульба на шпажках, і пірожанае “Бульба”, бульба фры, і піражкі з рознымі начынкамі, ну і, зразумела, дранікі са шкваркамі. Вядучыя Святлана Пархамовіч і Алеся Шчакала паведамілі шмат цікавых фактаў пра бульбу. У ходзе сцэнарыя праходзілі спаборніцтвы па збору бульбы, па вызначэнню лепшай гаспадыні, самага моцнага мужчыны. Добра ўспрынялі гледачы песні ў стыле РЭП пра бульбу. Вельмі зацікаўлена слухалі паэму пра Грабянец мясцовай жыхаркі Галіны Паўлаўны Міцкевіч. Авацыямі прынялі Усходні танец у выкананні Арменуі Мкртачан. Актыўным удзельнікам свята ўручалі “грабянецкую валюту” – “Бульбашыка”, па якой потым вызначылі галоўнага бульбаша. Ім стаў Уладзімір Фядурын.А галоўнымі гаспадынямі названы Іна Фядурына і Дзіна Кандракова. Упрыгожваннем свята былі журавы – яны “пільнавалі” свае журавіны, і самаробныя коні – на іх з задавальненнем каталіся маленькія жыхары Грабянца.
На свяце прысутнічала старшыня Чэрвеньскага сельскага Савета Наталля Свірыдовіч, яна актыўна падтрымлівала ўдзельнікаў свята і разам весялілася.
Якое ж свята без песен? З радасцю ўспрынімалі вяскоўцы канцэрт самадзейных артыстаў з Чэрвеньскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната пад кіраўніцтвам Марыны Сіняўскай: спявалі разам і танцавалі.Вялікі дзякуй ім і дырэктару ДУ «Чэрвеньскі псіханеўралагічнага дома-інтэрната” Уладіміру Семіжону за садзейнічанне ў арганізацыі канцэрта.
Прыемным падарункам для жыхароў вёскі сталі лаўкі,якія прыгожа размясціліся напярэдадні свята перад будынкам бібліятэкі, зробленыя працаўнікамі Грабянецкага лясніцтва, за што ім вялікі дзякуй.
Яшчэ хочацца выказаць падзяку пчаляру Але Буянковай за тое, што арганізавала продаж і частавала артыстаў духмяным мядком.
Напрыканцы свята частаваліся прыгатаванымі стравамі. Не хацелася разыходзіцца таму, што бульба зрадніла нават незнаёмых дагэтуль людзей.