Падчас мерапрыемства мы вялі гаворку пра дружбу і ўзаемадапамогу. Дзеткам было прапанавана падзялiцца на каманды i паўдзельнічаць у розных конкурсах: спартыўных эстафетах, успамінаць герояў мультфільмаў, якіх можна лічыць сапраўднымі сябрамі, паспрабаваць сябе ў ролі тэатральных артыстаў і шмат чаго іншага. У выніку перамагло сяброўства.
Напрыканцы бібліятэкар расказала дзецям казку пра крыўду. Дзеткi з цiкавасцю яе абмеркавалі.