Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 831.

18 ноября 2016

Гадзіна бяспекі для дарослых i дзяцей

Што рабіць, каб вогненная бяда не прыйшла ў дом ці не здарылася на працы? Як абараніць сябе, родных, маёмасць ці тых, хто працуе побач з табой ад разбуральнай сілы агню? Якім чынам дзейнічаць, калі здарыўся пажар? На гэтыя і многія іншыя пытанні, якія ўзнікаюць у розумах людзей, калі гаворка заходзіць пра бяспеку, работнікам i навучэнцам «Чэрвенскай школы мастацтвау» i «Цэнтральнай раённай бiблiятэкi» дапамагала знаходзіць адказы інспектар прапаганды Чэрвенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Падчас правядзення гутаркі інспектар распавядала аб асноўных прычынах пажару, прыводзіла прыклады вогненных трагедый на тэрыторыі раёна і вобласці, нагадвала аб правілах паводзін у разнастайных надзвычайных сітуацыях, аб правілах эксплуатацыі электраабсталявання, нагадала аб тым, што нельга ўключаць шмат электрапрыбораў адначасова і пакідаць іх уключанымі без нагляду. Пасля была закранута і тэма “бяспечнага цяпла”: якой павінна быць печ і як яе правільна эксплуатаваць, якіх памераў прыбіць каля печы металічны ліст, навошта бяліць дымаход і многае іншае.

Калі інспектар закранула самую шчымлівую тэму – траўматызм і гібель дзяцей – маналог пераўтварыўся ў актыўны дыялог. Прысутныя ўспаміналі гісторыі з жыцця, калі былі сведкамі трагічных здарэнняў з удзелам маленькіх дзетак, дзяліліся тым, як вучылі сваіх сыноў і дачушак правілам бяспекі, і кожны гаварыў аб тым, што нельга пакідаць іх без нагляду, што трэба хаваць ад іх небяспечныя прадметы, што неабходна вельмі пільна сачыць за тым, дзе і з чым яны гуляюць. Падцверджаннем таго, аб чым гутарылі ў гэты дзень, стаў прагляд відэафільма “Цена мгновения.

У заключэнні мерапрыемства інспектар прапаганды нагадала, як карыстацца вогнетушыцелем і як дзейнічаць пры пажары. Уручыўшы прысутным наглядную прадукцыю па правілах бяспекі работнік МНС развіталася з прысутнымі і пажадала жыць доўга і бяспечна, наказала берагчы сябе і блізкіх!

Галерея изображений