Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
05 октября 2022

Калі ўжо курыш, дык тушы цыгарэту!

Колькі б нам не распавядалі з маленства аб шкоднай звычцы, усе роўна яна чымсьці прываблівае не толькі дзяцей і падлеткаў, але і дарослых. Прачнуліся – трэба пакурыць, паснедалі – пакурылі. А як жа абысціся без папіросы падчас сур’ёзнай размовы?! А калі яшчэ і чарачку, другую прыкладзеш, дык часцяком закурваюць і тыя, хто не меў гэтай звычкі.

– Часцей за ўсе той, хто курыць, і той, хто не мае такой звычкі, шкоду ад цыгарэты ўспрымаюць толькі ў адносінах да свайго здароўя, - распавядае начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Яўгеній Кулага. - Са школьнай лавы нам распавядаюць пра хваробы органаў дыхання ад цыгарэты. Аднак не трэба забываць і пра тое, што непатушаная цыгарэта можа знішчыць жыцё і маёмасць менш чым за гадзіну.

Колькасць пажараў па прычыне непатушанай цыгарэты займае лідыруючую пазіцыю. У статыстыцы Чэрвеньскага раёна таксама маюцца выпадкі пажараў “дзякуючы” шкоднай чалавечай звычцы.

– Яне ведаю, як гэта ўсё так атрымалася, - распавядае жыхарка адной з вёсак Чэрвеньскага раёна, якая вырашыла пакурыць у надворным туалеце.  -Здаецца, я і патушыла гэтую д’ябальскую цыгарэту, аднак, відаць не да канца. Я нават уявіць сабе не магла, чым гэта абернецца.

Апынуўшыся ў вядры з паперай, цыгарэта прывяла да яе ўзагарання. У хуткім часе вогнішча ахапіла не толькі туалет, але і усю гаспадарчую пабудову. Сухое ветранае надвор’е паспрыяла таму, што вогнішча імгненна перакінулася і на дах хаты.

–  У той час, калі вогнішча на маёй тэрыторыі ахоплівала пабудову за пабудовай, я была ў гасцях у суседкі, - расказвае пацярпелая. - А потым пачула крыкі.

Ці магла жанчына тады ўявіць, што непатушаная цыгарэта знішчыць не толькі гаспадарчую пабудову, але і часткова хату?

–Кур паспелі выпусціць, а вось сабаку адвязаць магчымасці ўжо не было. Ён, на жаль, так і застаўся ў тым вогнішчы, - з болем распавядае жанчына.

Аднак статыстыка ведае і больш сумныя выпадкі, за якімі стаіць чалавечае жыцце не толькі дарослых, але і ні ў чым не павінных дзяцей.

Няўжо ж цана чалавечага жыцця роўна кошту адной цыгарэты? Ці можа, цана хата, на якую працаваў не адзін год, а можа або не адно пакаленне?

Сцэнарый расказанай гісторыі мог бы быць іншым, калі б у месцы для курэння стаяла б, напрыклад, шклянка з вадою. Трапіўшы ў ваду, цыгарэта б патухла.

Звяртаючыся да аматараў пакурыць, Яўген Кулага дае добрую параду: “Памятайце! Каб ваша шкодная звычка не стала прычынай страты чалавечага жыцця або маёмасці, дастаткова поўнасцю патушыць акурак. Дзеля гэтага выкарыстоўвайце попельніцу з негаручага матэрыялу або шклянку з вадою”.

Галерея изображений