Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 837.

11 февраля 2020

Дзмітрый Прышывалка стаў лаўрэатам І ступені на фестывалі-конкурсе «Дзяржынскі куфэрак»

У Дзяржынскай дзіцячай школе мастацтваў прайшоў чарговы, пяты па ліку, адкрыты фестываль-конкурс беларускай музыкі «Дзяржынскі куфэрак”. 

Мерапрыемства па традыцыі ладзіцца ў рамках праекта “Беларуская музычная спадчына — дзецям”.

Выхаванец Чэрвеньскай дзіцячай школы мастацтваў Дзмітрый Прышывалка сярод выканаўцаў на духавых інструментах стаў лаўрэатам І ступені ў сваёй узроставай групе. Настаўнік юнага музыкі, Іван Фарасцяны, за высокі ўзровень падрыхтоўкі канкурсанта быў адзначаны Граматай фестывалю-конкурсу.

Усе ўдзельнікі выконвалі па два творы беларускіх кампазітараў, адзін з іх абавязкова – аўтарства Аліны Безансон, выкладчыка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, сябра Беларускага саюза кампазітараў і Беларускага саюза музычных дзеячаў, уладальніка нагруднага знака Міністэрства культуры “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”. Яе сачыненні часта гучаць на сцэне Белдзяржфілармоніі і на іншых канцэртных пляцоўках краіны і замежжа. На фестывалі-конкурсу “Дзяржынскі куфэрак” яна заняла ганаровае месца старшыні жюры.

Нягледзячы на тое, што выступленне перад аўтарам выклікае асаблівае хваляванне, Дзмітрый Прышывалка на “выдатна” справіўся і з гэтым пачуццём, і з выкананнем на валторне двух твораў Аліны Безансон.

Па інфармацыі Чэрвеньскай дзіцячай школы мастацтваў

Инвестиционные предложения

    Туристические объекты района

    сброс