Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 837.

06 марта 2020

З дабрачыннай місіяй: валанцёры наведалі Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Чэрвеня

Часцінку свайго добрага сэрца прынеслі хлопцы, навучэнцы вясковых школ і іх педагогі дзецям-інвалідам, якія навучаюцца ў Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Чэрвеня.

У рамках дабрачыннай акцыі, якая стартавала ў Мінскай вобласці па ініцыятыве начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Мінскага аблвыканкама Таццяны Апраніч «29 добрых спраў» валанцёры ўстаноў адукацыі раёна паказалі дзецям тэатральнае прадстаўленне, разам з імі спявалі, танцавалі. І, вядома ж, падарылі падарункі і добры настрой.

Хлопцы-валанцёры - частыя госці ў цэнтры. На іх рахунку ўжо шмат добрых спраў: кожны іх дзень быў насычаны рознымі мерапрыемствамі.

Таксама да дзяцей у цэнтр прыязджалі валанцёры з дабрачыннай маладзёжнай місіяй «Чыстае сэрца». Маладыя людзі з гэтай дабрачыннай арганізацыі неабыякавыя да таго, што ёсць дзеці-інваліды, што ім неабходная дапамога.

І яны з радасцю яе аказваюць: арганізоўваюць дабрачынныя канцэрты. Творчасць іх шматгранна: яны выступаюць у розных стылях: вакал, рэп, танцы, конкурсы. Яны нясуць дзецям свята.

Кіраўніцтва і выхаванцы цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі дзякуюць навучэнцам сярэдняй школа № 4 г. Чэрвеня, сярэдняй школы № 2 ім. А.К. Флягонтава г. Чэрвеня, гімназіі № 1 ім. В.А. Караля г. Чэрвеня, Лядзенскага дзіцячага сада-сярэдняй школы і Новазеланкоўскага дзіцячага сада-сярэдняй школа Чэрвеньскага раёна.

Святлана Буцавiцкая,

дырэктар Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Чэрвеня.

Фота аўтара

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс