Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 831.

15 марта 2016

Падарожжа па сямейнаму альбому

Смілавіцкая горпасялковая бібліятэка сумесна з горпасялковым Домам культуры правяла вечар-сустрэчу “Падарожжа па сямейнаму альбому”.

Была арганізавана міні ток-студыя. Вядучая запрашала ўдзельнікаў расказаць пра свае сямейныя альбомы, пра дамашнія гісторыі.

Молчан Антаніна Іванаўна расказала пра сваіх сыноў і ўнукаў, пра гады працы ў школе. Мацулевіч Ірына Якаўлеўна паказала адзінае фота сваіх бацькоў. Бурая Мая Пятроўна з захапленнем прыгадала сваю працу ў школе і сваіх вучняў, якія не забываюць яе і цяпер. Бардзіян Тамара Платонаўна горда распавяла пра сваіх унукаў. Між выступленнямі былі музыкальныя і кава-паўзы. Напрыканцы мерапрыемства госці з Філіповічам Любамірам Феліксавічам спявалі пад гармонік.

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс