Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 837.

09 марта 2021

Школьнікі выбіраюць жыццё без наркотыкаў

1 сакавіка ў сярэдняй школе №2 г. Чэрвеня стартавалі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам.

Старшакласнікі далучыліся да акцыі «Мы — супраць наркотыкаў», навучэнцы 11 класа правялі гутарку са школьнікамі 5-11 класаў аб шкодзе наркотыкаў, аб цяжкіх наступствах нарказалежнасці. Хлопцы таксама раздалі ўлёткі, якія прапагандуюць адмову ад наркотыкаў і заклікаюць да здаровага ладу жыцця.

У фае школы на 1-м паверсе сіламі навучэнцаў і педагогаў арганізавана выстава «Творчасць супраць наркотыкаў». Настаўнікі і школьнікі праз мастацтва сфармавалі прастору, свабодную ад наркотыкаў.

4 сакавіка на сустрэчу са школьнікамі ў рамках інфармацыйнай гадзіны ў 7-9 класах прыйшлі раённы ўрач-нарколаг Пётр Віннікаў і валеолаг цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Святлана Васінцава. Спецыялісты вялі гутарку на тэму «Прафілактыка наркаманіі», распавялі дзецям, аб тым, што такое наркотыкі, як фарміруецца залежнасць, як змяняецца жыццё ў горшы бок у нарказалежных людзей, і якая існуе дапамога тым, хто ўсё-такі не змог сказаць наркотыкам «не». А ў канцы сустрэчы адказалі на пытанні школьнікаў.

Галіна Акбал. Фота Тамары Забаўскай

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс