Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 837.

06 апреля 2022

Дэлегацыя Чэрвеня ўдзельнічала ў абласным свяце «Жанчына года Міншчыны», які прайшоў у Дзяржынску

Беларускі саюз жанчын штогод узнагароджвае жанчын, якія дасягнулі ў мінулым годзе поспехаў у розных сферах дзейнасці і з'яўляюцца актывісткамі жаночага руху

Конкурс праходзіць у некалькі этапаў. На раённым узроўні «пяршоўкі» БСЖ прапануюць кандыдатуры сваіх прадстаўніц. Затым у прэзідыўме раённай арганізацыі рыхтуюць неабходныя дакументы на прадстаўленне ў вобласці.

Узнагароджанне пераможцаў Мінскай вобласці адбылося пятага красавіка ў Дзяржынску. Палац культуры сустракаў гасцей рознымі інтэрактыўнымі пляцоўкамі і выставамі, шчырай музыкай саксафона, памятнымі сувенірамі. Ад Чэрвеня на свяце прысутнічалі намеснік старшыні раённай арганізацыі БСЖ, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Калтовіч, дырэктар друкарні Іван Прыступа і карэспандэнт раённай газеты.

Прывітанне старшынi абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын Тамары Красоўскайудзельнікам свята адкрыла ўзнагароджанне. 

Намінацый было некалькі: «Паспяховы кіраўнік», «Актыўная грамадзянская пазіцыя», «Сэрца аддаю людзям», «Матчына слава», «Духоўнасць і культура», «Гаспадыня вёскі».

Удзельніцы конкурсу з розных рэгіёнаў Мінскай вобласці прысвяцілі жыццё навуцы, медыцыне, адукацыі, сельскай гаспадарцы, сацыяльна-культурнай дзейнасці. Усе яны розныя, але кожная - адбыўшаяся асоба, годная захаплення і асобнай гісторыі. Усе яны пераможцы, і кожная ў сваёй справе. Жанчыны з Чэрвеньскага раёна апошнія пяць гадоў выходзілі пераможцамі ў розных намінацыях. Сёлета мы галантна саступілі іншым раёнам. Трэба адзначыць: канкурэнты - сур'ёзныя.

У намінацыі «Гаспадыня вёскі» Мінскую вобласць прадставіць Галіна Касымакунава, жывёлавод філіяла «Дапаможная сельская гаспадарка» ААТ «Слуцкі мясакамбінат». Ёй хутка 77, а яна яшчэ працуе: цялятак вырошчвае.

А ў намінацыі «Актыўная грамадзянская пазіцыя» ад сталічнай вобласці вылучана кандыдатура ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, разведчыцы-партызанкi, Ганаровай грамадзянкi Маладзечанскага раёна Клары Лявонцьеўны Філіпавай.

Канцэртная праграма была створана на годным прафесійным узроўні і даставіла задавальненне і святочны настрой гледачам у зале.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Галерея изображений

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс