Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 837.

04 мая 2022

З мая па жнівень ва ўсіх рэгіёнах Беларусі пройдзе культурна-спартыўны фестываль «Вытокі. Крок да Алімпу»

З мая па жнівень ва ўсіх рэгіёнах краіны плануецца правядзенне культурна-спартыўнага фестывалю «Вытокі. Крок да Алімпу». Галоўная мэта фестывалю - раскрыццё патэнцыялу канкрэтнага рэгіёна праз спорт, культуру і адукацыю.

Фестываль адбудзецца ў 6 гарадах у наступныя тэрміны: Рэчыца (20-21 мая), Столін (3-4 чэрвеня), Навагрудак (17-18 чэрвеня), Горкі (22-23 ліпеня), Полацк (12-13 жніўня), Капыль (26-27 жніўня).

Арганізатарам мерапрыемства выступаюць Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, ТАА «АртХаос», ТАА «БелБрэндАўдыт» і абласныя выканаўчыя камітэты.

У 2021 годзе праект ахапіў сем гарадоў нашай краіны: Ліду, Оршу, Кобрын, Мазыр, Бабруйск, Салігорск і Мінск. У спартыўнай частцы фестывалю прынялі ўдзел дзясяткі тысяч дзяцей і маладых людзей. У студзені 2022 года Нацыянальнаму алімпійскаму камітэту за арганізацыю і правядзенне спартыўна-культурнага фестывалю «Вытокi. Крок да Алiмпу» прысуджана спецыяльная прэмія «За духоўнае адраджэнне».

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс