У раённым Доме сямейнага тыпу сёння было весела і радасна. Хлопцы і іх мацi-выхавальнік Галіна Міхайлаўна Шагун прымалі гасцей. Разам з Дзедам Марозам, Снягуркай і дырэктарам школы №2 Смілавічаў Ірынай Батура з падарункамі прыехалі старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Вольга Коціна, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, старшыня раённага аддзялення Дзіцячага фонду Святлана Буцэвіцкая, прадстаўнікі абласнога аддзялення Фонду.
Яны прывезлі не толькі салодкія падарункі, але і патрэбныя ў побыце рэчы: рондалі, талеркі, кубкі.
А ад абласнога аддзялення дзіцячага фонду – яшчэ і вітаміны, каб умацоўваць імунітэт у халодныя зімовыя дні.
Карыстаючыся гэтымі рэчамі ў будні, дзеці часцей будуць успамінаць чароўныя дні навагодніх свят.
Галіна Гамеза. Фота аўтара