Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
25 февраля 2015

Цiкавая сустрэча

18 лютага у цэнтральнай раённай бiблiятэцы адбылася сустрэча з удзельнiкамi аматарскага аб'яднання «Журавiнка»: «Асаблівасці трэцяга ўзросту: харчуйцеся правільна”.

Гутарка ішла аб асаблiвасцях харчавання ў сталым узросце. Удзельнiкi клуба сустрэлiся з iнструктарам-валiолагам Чэрвеньскага цэнтра гiгiены i эпiдэмiялогii Сецко Надзеяй Сяргееўнай. Госця мерапрыемства распавяла слухачам, аб правiльным харчаванні людзей ад 45-ці гадоў, неабходным для паўнацэннага і пазітыўнага жыцця.
Найбольш актыўным удзельнiкам гутаркi стаў Шачок Васiль Васiльевiч. Ён задаваў пытанні і падзяліўся ўласным вопытам у дасягненні здаровага ладу жыцця. Увогуле пад час сустрэчы ніхто не застаўся ў баку ад тэмы. Сваімі думкамі падзяліліся практычна ўсе удзельнікі клуба.
Напрыканцы бiблiятэкар Кацярына Дземахiна прапанавала лiтаратуру на адпаведную тэму.

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс