Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
20 марта 2018

I Міжнародны конкурс выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах "Фанфары Наднёмання - 2018" прайшоў у Стоўбцах 15-16 сакавіка

Галоўная мэта мерапрыемства - папулярызацыя духавой музыкі, падтрымка канцэртнай дзейнасці айчынных і замежных калектываў і выканаўцаў духавой музыкі.

Пасля ўрачыстага адкрыцця конкурсу прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, адбыліся некалькі майстар-класаў, якія правялі вядомыя дзеячы культуры і музычнага мастацтва.

Завяршыў першы дзень форуму канцэрт "Парад Еўрапейскіх дырыжораў" з удзелам прадстаўнікоў беларускай, латвійскай, польскай, расійскай і ізраільскай дырыжорскіх школ.

Конкурсным днём стала 16 сакавіка.

Удзельнікі конкурсу, навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў, сярэдніх школ і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў у малодшай, сярэдняй і старэйшай узроставых групах, дэманстравалі валоданне такімі інструментамі, як труба, флейта, саксафон, дудка, кларнет, габой і інш.

Ацэньвала майстэрства юных музыкантаў міжнароднае журы  на чале з кандыдатам мастацтвазнаўства, прафесарам кафедры духавой музыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў Аляксандрам Карацеевым.

Чэрвеньскую дзіцячую школу мастацтваў  на конкурсе дастойна прадставіў вучань па класу валторны васьмігадовы Дзмітрый Прышывалка (клас настаўніка Фарасцянага  Івана Юр’евіча, канцэртмайстар – Прышывалка Галіна Мікалаеўна).

За удалае выкананне конкурснай праграмы ён быў удастоены Дыплома першай ступені. Дарэчы, Дзіма быў наймалодшым сярод канкурсантаў на медных духавых інструментах  і скарыў слухачоў сваёй непасрэднасцю і артыстызмам.

Мяркуецца, што ў далейшым Міжнародны форум духавога мастацтва будзе праводзіцца ў Стоўбцах адзін раз у два гады. Спадзяемся, што прадстаўнікі нашай школы яшчэ не раз прымуць удзел у конкурсе і парадуюць выдатнымі вынікамі сваіх выступленняў.

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс