30-31 сакавіка ў Бярэзіно адбыўся Пяты адкрыты конкурс “Феерыя мастацтваў”, які праводзіўся сярод навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў, дзіцячых музычных школ, агульнаадукацыйных школ і эстрадных студый, а таксама прыватных школ з усіх рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь.
Мэтай конкурсу з’яўляецца падтрымка і папулярызацыя дзіцячай і юнацкай творчасці, выяўленне адораных навучэнцаў, развіццё іх творчых здольнасцяў, павышэнне ўзроўню выканальніцкага майстэрства, фарміраванне цікавасці да розных жанрах сярод дзяцей і моладзі і г.д.
Чэрвеньскаю дзіцячую школу мастацтваў у намінацыі “ Інструментальныя ансамблі” прадставіў на конкурсе дуэт акардэаністаў – Мікалай Мяшкоў і Кірыл Няборскі (клас выкладчыка Алены Віктараўны Ліхадзіеўскай). Яны выканалі твор Святланы Гардзейчык “Кадрыль”.
Прафесійнае журы , адзначыўшы дасканаласць і артыстызм выканання, высока ацаніла выступленне нашых вучняў : дуэт удастоены Дыплома першай ступені.
Мы спадзяёмся, што удалае выступленне удзельнікаў конкурсу стане добрым прыкладам для ўсіх тых, хто ўжо вучыцца і хто збіраецца прыйсці вучыцца ў нашу Школу мастацтваў.

