Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
04 апреля 2018

ВЕЧАРЫНА З НАГОДЫ ЮБІЛЕЮ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА КАМПАЗІТАРАЎ

Яна  адбылася на мінулым тыдні ў Чэрвеньскай дзіцячай школе мастацтваў.

Цікавы матэрыял падрыхтавала выкладчык Людміла Дарагуж (на здымку). Яна  расказала пра гісторыю стварэння гэтай грамадскай арганізацыі.

У прыватнасці, распавяла, што ў 1933 годзе,  гэта была аўтаномная секцыя кампазітараў пры Арганізацыйным камітэце Саюза пісьменнікаў. З 1938 года – Саюз савецкіх кампазітараў Беларусі. Да 1992 года гэта грамадская арганізацыя ўваходзіла ў склад Саюза кампазітараў СССР, з 1999 года яна стала Беларускім саюзам кампазітараў.

Першым старшынёй Саюза стаў заслужаны артыст БССР Ісак Любан, які яшчэ ў 1929 годзе стварыў першую ў Беларусі песню на партызанскую тэматыку - “Песню дукорскіх партызан”. У перадваенныя гады шырокай папулярнасцю карысталася яго пеня “Бывайце здаровы, жывіце багата”, якую людзі лічаць народнай.

З 1938 года старшыня Беларускага саюза кампазітараў – Анатоль Багатыроў – заснавальнік сучаснай беларускай кампазітарскай школы, чыя творчасць ахоплівае практычна ўсе музычныя жанры. У 1949 годзе Анатоля Багатырова, які да 1962 года быў рэктарам Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, змяніў на пасту старшыні саюза кампазітараў Мікалай Аладаў, які быў адным з арганізатараў і выкладчыкаў беларускай кансерваторыі. Аладаў з’яўляецца аўтарам больш за 260 музычных твораў. Яўген Цікоцкі ўзначальваў Саюз кампазітараў на працягу 13 гадоў (з 1950 па 1963). Старэйшы беларускі кампазітар, які шмат гадоў быў мастацкім кіраўніком Беларускай дзяржаўнай філармоніі, грамадскім дзеячам.

У 60-я гады мінулага стагоддзя саюз папоўніўся маладымі выпускнікамі Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. Срод іх Генрых Вагнер, Юрый Семеняка, Яўген Глебаў, Дзмітрый Смольскі, Ігар Лучанок, Сяргей Картэс, Рыгор Сурус. Збіраецца, запісваецца і вывучаецца фальклор.

У наступныя гады справу Цікоцкага на пасадзе старшыні саюза годна працягнулі Д.Камінскі, Р.Шырма, Ю.Семеняка.

З 1980 года ў Беларускім саюзе кампазітараў пачалася эпоха Ігара Лучанка, які ўзначальвае яго і дагэтуль.

Сёння Беларускі саюз кампазітараў адраджае лепшыя традыцыі. За мінулыя гады створана прафесійная кампазітарская школа. Саюз арганізуе рэспубліканскія і міжнародныя музычныя фестывалі, праводзіць шматлікія канцэрты і сустрэчы са слухачамі, актыўна ўдзельнічае ў днях беларускага мастацтва і беларускай культуры за мяжой.

Да 85-годдзя з нагоды юбілею Беларускага саюза кампазітараў музычнае аддзяленне школы мастацтваў падрыхтавала святочны канцэрт. У выкананні юных музыкантаў: Дашы Лаўрык, Міланы Крыварот (на здымку), Ані Шукан, Арцёма Врублеўскага (на здымку), Яны Ламака, Юлі Баброўскай, Аліны Зыль, Дзімы Прышывалка, Паўла Маковіча, Ані Новікавай, Кірыла Няборскага і Мікалая Мяшкова (на здымку), ансамбля флейтыстаў, выкладчыкаў: Веранікі Грышкевіч, Галіны Прышывалка, Алега Калесніка і Любові Доліч, вакальнага ансамбля “Рэха”, музычнай капэлы “Ігуменскія крыніцы” прагучалі творы кампазітараў: У.Карызны, Л.Мурашкі, В.Іванова, Р.Суруса, С.Манюшкі, Т.Касцюшкі, А.Абрамовіча, М.Равенскага, Д.Кабалеўскага, А.Молчана, А.Літвіноўскага, С.Гардзейчык, У.Алоўнікава.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА.

Фота аўтара

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс