Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
06 декабря 2018

Крызісны пакой: каму прадастаўляецца і куды звяртацца

У Чэрвеньскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва для дапамогі грамадзянам, якія знаходзяцца ў небяспечным для здароўя і жыцця стане, перажылі псіхафізічнае насілле, сталі ахвярамі гандлю людзьмі, створаны 2 «крызісныя пакоі».

Гэта спецыяльна абсталяваныя памяшканні, забяспечаныя ўсімі відамі камунальна-бытавога добраўпарадкавання і прызначаныя для прадастаўлення пры неабходнасці асобам, якія знаходзяцца ў крызісным стане, часовага знаходжання.
Адзін з «крызісных пакояў» знаходзіцца асобна ад Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (на тэрыторыі раёна, у асобным будынку), маецца 2 койка-месцы для пражывання. Другі — у Чэрвені, абсталяваны як добраўпарадкаваная кватэра: ёсць кухня, жылы пакой, ванная.
Паслугу часовага прытулку грамадзяне могуць атрымаць па накірунку: органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, адукацыі, аховы здароўя, унутраных спраў, — ці звярнуцца па ўласнай ініцыятыве (з пісьмовай заявай на імя дырэктара Цэнтра).
Тэрмін знаходжання ў «крызісным пакоі» складае не больш за 10 дзён бесперапынна. У выпадку крайняй неабходнасці ён можа быць падоўжаны па ўзгадненні з дырэктарам Цэнтра.
Карыстаючыся паслугай часовага пражывання ў крызісным пакоі, чалавек можа атрымаць бясплатную юрыдычную, псіхалагічную дапамогу, сацыяльна-пасрэдніцкую дапамогу пры працаўладкаванні. Спецыялісты Цэнтра дапамогуць у аналізе жыццёвай сітуацыі і альтэрнатывы, у аднаўленні страчаных сацыяльных сувязяў і сямейных кантактаў, акажуць падтрымку і дапамогу ў аднаўленні дакументаў.

06 12 2018 15Харчаванне грамадзян у перыяд знаходжання ў «крызісным пакоі» ажыццяўляецца за кошт іх уласных сродкаў. Паслугі псіхолага, юрыста, часовы прытулак, начлег, карыстанне электраэнергіяй, камунальныя паслугі прадастаўляюцца бясплатна.
Падчас знаходжання ў «крызісным пакоі» ў карыстанне прадастаўляюцца мэбля, халадзільнік, электрычная плітка, тэлевізар, аптэчка, пасцельныя прыналежнасці, прадметы гігіены.
Паслуга часовага пражывання можа быць прадастаўлена грамадзянам, якія дасягнулі паўналецця, дзеяздольным, якія не знаходзяцца на ўліку ва ўрача псіхіятра Червеньскай цэнтральнай раённай бальніцы, псіханеўралагічным дыспансеры, тубдыспансеры.
Па пытаннях аказання паслугі часовага пражывання ў «крызісным пакоі» звяртайцеся ў аддзяленне сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па адрасе: г. Чэрвень, вул. Савецкая, д. 74, тэл. 2-89-64. Працуе тэлефон экстранай псіхалагічнай дапамогі: (8-017) 2-89-64 па буднях з 8.00 да 17.00.

Святлана КАРОЛЬ, загадчыца аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Цэнтра

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс