Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
06 декабря 2018

Дзесяць жанчын – наведвальніц аддзялення для дзённага знаходжання грамадзян сталага ўзросту прымалі ўдзел у «Спартландыі», якую прысвяцілі Дню пажылых людзей

Дэвізам спаборніцтваў яны абралі: “Вспомним старые победы и опять обуем кеды!”

Удзельніцы падзяліліся на дзве каманды: “Оба, на!” і “Стрэлкі”. Вядучая і суддзя спецыяліст па сацыяльнай рабоце Валянціна Баглова спачатку правяла размінку. А потым пачаліся спаборніцтвы.
Жанчыны ў эстафетах перадавалі кеглі, надзявалі адзін на аднаго абручы, кідалі ў іх мячы… Асабліва цікава было назіраць за тым, як удзельніцы спаборніцтваў, не трымаючы мяч рукамі, павінны былі ўдзвюх аббегчы ўстаноўлены знак і не згубіць мяч. Колькі станоўчых эмоцый атрымалі і самі ўдзельніцы, і гледачы — наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў.
Журы абвясціла вынік: абедзьве каманды добра справіліся з усімі этапамі спаборніцтваў, таму перамагла дружба.

Капітанам каманд Валянціна Баглова ўручыла сурвэткі, якія выраблены ў аддзяленні наведвальнікамі гуртка “Умелые руки”. Такія ж сурвэткі атрымалі і ўсе ўдзельніцы “Спартландыі”.
На памяць аб спаборніцтвах зрабілі агульны здымак.

Таццяна Марцьянава

Фота аўтара

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс