Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
18 декабря 2018

Лізавета Мяшкова – пераможца конкурсу. Да 100-годдзя сацыяльнай службы

На мінулым тыдні свае таленты і прафесіяналізм прадэманстравалі сацыяльныя работнікі аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Чэрвенскага раённага тэрытарыльянага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва падчас раённага конкурсу прафесійнага майстэрства “Лепшы сацыяльны работнік – 2018”.

У ім прымалі ўдзел: Таццяна Максіменка з Калодзежскага сельсавета, Ларыса Шчакала і Лізавета Мяшкова з Чэрвенскага, Наталля Цітавец з Раваніцкага, Таццяна Пяхота і Святлана Красоўская з Лядзенскага, Аліна Яльніцкая прпдстаўляла Валевачоўскі і Смілавіцкі сельсаветы, Галіна Гаргун з Кліноцкага сельсавета. Кожную падтрымлівала свая каманда – брыгада сацыяльных работнікаў.

З прывітальным словам да прысутных звярнулася дырэктар Цэнтра Людміла Шаркова, якая  адзначыла, што ў нашым гэта стала  традыцыяй правядзенне такіх конкурсаў і з  кожным годам спаборніцтвы сацыяльных работнікаў становяцца ўсё больш цікавымі і дынамічнымі.

Конкурс складаўся з двух этапаў: першага завочнага –конкурса творчых работ -- і фінальнага. На завочны конкурс сацыяльныя работнікі прадставілі матэрыялы, якія адлюстроўваюць сацыяльную работу ўсёй брыгады.

Фінальная частка  конкурсу ўключала наступныя заданні: “Візітоўка”,  “Тэорыя і практыка работы”, “Дамашняе заданне” і “Творчая майстэрня”. Апошняе заданне выконвалася па двух накірунках – “кулінарыя” і “мастацкая самадзейнасць”. 

У намінацыі “Візітоўка” кожная брыгада, якая падтрымлівала канкурсантку, выступіла з прывітаннем. Падчас конкурсу “Тэорыя і практыка работы” кожная ўдзельніца адказвала на пытанні, якія тычыліся ведання заканадаўчай базы ў рамках сваёй кампетэнтасці, і  растлумачвала свае дзеянні пры надзвычайных сітуацыях. Удзельніцы гэтага конкурсу ацэньваліся за дакладнасць адказаў на пытанні, якія тычыліся спецыфікі прафесійнай дзейнасці.

Трэцяе конкурснае заданне фінальнага этапу прадугледжвала прадстаўленне ўдзельніцамі матэрыялаў, падрыхтаваных на завочным этапе -- фотаальбомы, фотачасопісы, прэзентацыі, відэаматэрыялы, якія адлюстроўваюць работу сацыяльных работнікаў.

Самым цікавым аказалася “Творчая майстэрня”. Тут жанчыны праявілі ўсе свае таленты: чыталі вершы, спявалі, ставілі сцэнкі. Асабліва спадабаліся гледачам сцэнкі “Салон прыгажосці ў Грабянцы” (Чэрвенскі сельсавет), “На прыёме ў дыетолага” (Раваніцкі сельсавет), “Хачу замуж” (г.Чэрвень) і “Са святам” (Калодзежскі сельсавет).

Раскрыліся здольнасці жанчын і ў кулінарным накірунку конкурсу: разнастайнае печыва, торты, пірагі выглядалі так, быццам гэтую ўсю прыгажосць згатавалі сапраўдныя прафесіяналы.

Як засведчыла Людміла Шаркова, журы было вельмі няпроста вызначаць пераможцаў. У выніку трэцяе месца заняла Наталля Цітавец (Раваніцкі сельсавет); другое месца – Таццяна Максіменка (Калодзежскі сельсавет). Дыплом пераможцы атрымала  Лізавета Мяшкова (г.Чэрвень). Усім удзельніцам конкурсу старшыня прафкама цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Валянціна Кацько ўручыла падарункі.

Людміла Шаркова выказала словы ўдзячнасці ўсім жанчынам за стараннасць, прафесіяналізм, шчырасць і артыстызм.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА.

Фота аўтара

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс