Праводзіцца яна ў ліпені-жніўні ў скверы на плошчы Свабоды з 12 да 14 гадзін па аўторках і пятніцах.
Бібліёграф цэнтральнай бібліятэкі Алена Шульга сказала:
- Мэта акцыі, па-першае, пазнаёміць з фондамі бібліятэкі, паказаць, якую перыёдыку мы выпісваем. Не ўсе людзі наведваюць бібліятэку. А тут прыйшоў, напрыклад, хтосьці ў сквер адпачыць, ці сустрэцца з кім, і разам з тым мае магчымасць прыемна прабавіць час, пазнаёміцца з нашымі навінкамі, пачытаць часопісы, якія зацікавілі. А прапаноўваем мы іх чытачам на любы густ.
І сапраўды, на лавачцы раскладзены маляўнічыя часопісы: “Наша кухня”, “Мастерица”, “Народный доктор”, “Вокруг света”, “Планета”, “За рулём”, “Делаем сами”, “Сад и огород”, “Причёски”, “Поделюсь советом”, “Сваты”, “Целитель”, “Родная прырода”, “Гаспадыня”, “Белорусское сельское хозяйство” і іншыя.
А для дзяцей бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі Аксана Багдановіч прапанавала казкі і дзіцячыя часопісы: “Апельсин”, “Школа принцесс”, “Принцесса”, “Теремок”, “Стрекоза”, “Весёлый зоопарк” і іншую дзіцячую літаратуру.
Наталья Пархомчык, з Чэрвеня кажа: “Дачушка пойдзе ўвосень у школу - у бібліятэку запішамся”.
- Гэта самая крыха ад таго, што мы маем, - гаворыць Аксана. - Дзеці цікавяцца рознай літаратурай. Падыходзяць, пытаюцца, што ёсць, а тады і ў бібліятэку прыходзяць (на здымку).
- Нам падабаецца, што прама на вуліцы мы можам штосьці пачытаць, - сказалі дзяўчынкі Надзя і Даша (на здымку). - Сядзем на лавачцы і пагартаем часопісы. І сябрам сваім параім таксама сюды прыходзіць.
Таццяна МАРЦЬЯНАВА.
Фота аўтара

