Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 831.

30 сентября 2015

Трохсотае пасяджэнне аматарскага клуба

Чарговае пасяджэнне аматарскага клуба “Ветразь” пры раённай бібліятэцы адбылося ў мінулую сераду (ладзяць раз у месяц).

Гэтае мерапрыемства аказалася юбілейным: у трохсоты раз  сабраліся гурткоўцы.  Першае пасяджэнне адбылося ў далёкім ужо 1985 годзе. Заснавальнік  клуба супрацоўніца раённай газеты Галіна Леанідаўна Бярковіч знаходзіла цікавыя і малазнаёмыя  шырокаму чытачу тэмы з вобласці літаратуры і мастацтва

Мяняўся склад наведвальнікаў, але колькасць удзельнікаў была заўсёды значная. Аматары прапаноўвалі новыя тэмы, сустрэчы з цікавымі людзьмі. На гэты раз абмяркоўваліся  дзве тэмы: 110 – годдзе з дня нараджэння беларускага паэта Віктара Казлоўскага і 140 гадоў з дня нараджэння літоўскага мастака і кампазітара Канстанцінаса Чурлёніса.

Віктар Казлоўскі нарадзіўся ў 1905 годзе ў вёсцы Мрочкі Ігуменскага павета (цяпер Уздзенскі раён). Скончыў у Капылі сямігодку, Слуцкі рабфак, Мінскі педтэхнікум, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Складаў вершы, друкаваўся ў газетах і часопісах, выдаў тры невялікія зборнікі. Працаваў у апараце Саюза пісьменнікаў. На жаль, рана пайшоў з жыцця – у 30 гадоў.

Цікава і змястоўна пра паэта распавёў Уладзімір Паўлавіч Адамовіч, сам ураджэнец вёскі Мрочкі. Бацька Уладзіміра Адамовіча быў аднагодкам з будучым паэтам, а сам Уладзімір меў сустрэчы і размовы з Віктарам Казлоўскім. Болей таго, у Чэрвені жыве пляменніца паэта - Ганна Канстанцінаўна Іўлева. У ходзе сустрэчы  ўдзельнікі паглядзелі дакументальны фільм кінастудыі “Беларусьфильм” – 2014 г. – “Страчаная песня” аб малавядомым паэце Віктары Казлоўскім. Потым жадаючыя ўслых чыталі спадабаўшыяся  вершы.

Моцна звязаны з Беларуссю быў і літоўскі мастак і кампазітар Канстанцінас Чурлёніс. Пражыўшы ўсяго 36 гадоў, ён пакінуў пасля сябе каля  чатырохсот музычных твораў, дзве сімфанічныя паэмы. Працаваў над операй. Як мастак, напісаў трыста  арыгінальных карцін. Прысутным быў прапанаваны дакументальны фільм беларускай кінастудыі з цыклу “Обратный отсчёт” – “Космас Чурлёніса. Беларускія матывы.” Гучалі музычныя творы, паказаны здымкі карцін, прадэкламіраваны вершы Ніны Мацяш, напісаных паводле ўражанняў ад карцін Чурлёніса.

Амаль дзве гадзіны доўжылася пасяджэнне клуба. Удзельнікі былі ўсхваляваны і задаволены. Многа новага і карыснага пачула і ўбачыла ў гэты дзень і я. Якое шчасце, што ёсць  шмат людзей дапытлівых, нераўнадушных, якія вывучаюць сваю гісторыю, шукаюць малавядомыя факты, вяртаюць да жыцця забытая імёны. У тым ліку і удзельнікі чэрвеньскага  клуба “Ветразь”.

Галіна Гамеза.

Фота Святланы Ждановіч.

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс