Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
25 февраля 2021

У Чэрвені традыцыйным турнірам па міні-футболу ўшануюць памяць Мікалая Міцкевіча

29-ы па ліку турнір па міні-футболу памяці Мікалая  Міцкевіча адбудзецца 27-28 лютага ў Чэрвеньскім прафесійным будаўнічым ліцэі.

За час, што прайшоў пасля заўчаснага адыходу з жыцця гэтага адметнага і шматгранна таленавітага чалавека, нарадзілася і вырасла цэлае пакаленне. Але і праз амаль тры дзесяцігоддзі тыя, хто памятае Мікалая Іванавіча, і тыя, хто ведае пра яго толькі з аповедаў старэйшых, прыходзяць у навучальную ўстанову, дзе ён працаваў выкладчыкам фізвыхавання, і гульнёю ў футбол аддаюць яму даніну павагі.

Чакаецца, што сёлета ўдзел у турніры возьме 8 каманд. У суботу яны згуляюць у дзвюх групах, а ў нядзелю пройдуць чвэрцьфінальныя матчы, паўфіналы, гульні за трэцяе і першае месцы.

Пачатак турніру – 27 лютага ў 10 гадзін. Арганізатары нагадваюць яго наведвальнікам пра неабходнасць выконваць масачны рэжым.

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс