За час, што прайшоў пасля заўчаснага адыходу з жыцця гэтага адметнага і шматгранна таленавітага чалавека, нарадзілася і вырасла цэлае пакаленне. Але і праз амаль тры дзесяцігоддзі тыя, хто памятае Мікалая Іванавіча, і тыя, хто ведае пра яго толькі з аповедаў старэйшых, прыходзяць у навучальную ўстанову, дзе ён працаваў выкладчыкам фізвыхавання, і гульнёю ў футбол аддаюць яму даніну павагі.
Чакаецца, што сёлета ўдзел у турніры возьме 8 каманд. У суботу яны згуляюць у дзвюх групах, а ў нядзелю пройдуць чвэрцьфінальныя матчы, паўфіналы, гульні за трэцяе і першае месцы.
Пачатак турніру – 27 лютага ў 10 гадзін. Арганізатары нагадваюць яго наведвальнікам пра неабходнасць выконваць масачны рэжым.

