Адзін з іх можна было пабачыць ў сераду, 13 ліпеня, каля фантана ў гарадскім скверы. Многія спыняліся, цікавіліся. Некаторыя, даведаўшыся пра кандыдата, ставілі свае подпісы.
Сярод тых, хто ў гэты дзень паставіў свой подпіс пад прозвішчам прапанаванага кандыдата, была працуючая пенсіянерка Ганна Міхайлаўна Пархомчык. Яна выказала спадзяванне, што абраныя ў новы парламент дэпутаты будуць працягваць прытрымлівацца напрамкаў сацыяльна арыентаванага развіцця дзяржавы, звернуць больш увагі на старэйшае пакаленне, у прыватнасці, пенсіянераў.
Рабочы з Чэрвеня, выслухаўшы пра кандыдата, вырашыў таксама распісацца ў падпісным лісце. “Ад свайго дэпутата, - сказаў ён, — у першую чаргу чакаю ўвагі да пытанняў працаўладкавання, танных крэдытаў на жыллё.”
Член ініцыятыўнай групы па вылучэнню кандыдата ў дэпутаты Валерый Шыбут лічыць, што падобныя мерапрыемствы патрэбны хутчэй за ўсё для знаёмства выбаршчыкаў з прэтэндэнтамі ў дэпутаты. За дзве гадзіны, якія праходзіў пікет, падпісныя лісты папоўніліся 12 подпісамі. Некаторыя, магчыма, і падпісаліся б, але на гэты момант не мелі адпаведных дакументаў.
Як паведамілі члены ініцыятыўнай групы папярэдняга пікету, які адбыўся ў мінулую суботу, да іх падыходзілі мінчане, якія жадалі таксама паставіць свой подпіс за кандыдата. Але ім патлумачылі, што нават калі ў чалавека есць адпаведны дакумент, ставіць подпіс маюць права толькі тыя, хто зарэгістраваны на тэрыторыі выбарчага ўчастка.
Нагадываем. Вылучэнне кандыдатаў, у тым ліку праз збор подпісаў, закончыцца 1 жніўня. Пасля гэтага адбудзецца рэгістрацыя кандыдатаў і пачнецца самы актыўны этап выбарчай кампаніі – агітацыя.
Галіна ГАМЕЗА.
Фота Г.Гамеза, М. Патапенка

