Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 831.

15 июля 2016

Пікеты ініцыятыўных груп

У Чэрвеньскім раёне аб пачатку  вылучэння кандыдатаў у дэпутаты  сведчаць пікеты ініцыятыўных груп.

Адзін з іх можна было пабачыць ў сераду, 13 ліпеня,  каля фантана ў гарадскім скверы. Многія спыняліся, цікавіліся. Некаторыя, даведаўшыся пра кандыдата, ставілі свае подпісы.  

Сярод тых, хто ў гэты дзень паставіў свой подпіс пад прозвішчам прапанаванага кандыдата, была  працуючая пенсіянерка Ганна Міхайлаўна Пархомчык.  Яна выказала спадзяванне, што абраныя ў новы парламент дэпутаты будуць працягваць прытрымлівацца напрамкаў сацыяльна арыентаванага развіцця дзяржавы, звернуць  больш увагі на старэйшае пакаленне, у прыватнасці, пенсіянераў.  

Рабочы з Чэрвеня, выслухаўшы пра кандыдата, вырашыў таксама распісацца ў падпісным лісце. “Ад свайго дэпутата, - сказаў  ён, — у першую чаргу  чакаю ўвагі да пытанняў працаўладкавання, танных крэдытаў на жыллё.”

Член ініцыятыўнай групы па вылучэнню кандыдата ў дэпутаты Валерый Шыбут лічыць, што падобныя мерапрыемствы патрэбны хутчэй за ўсё  для знаёмства выбаршчыкаў  з прэтэндэнтамі ў дэпутаты. За дзве гадзіны, якія праходзіў пікет, падпісныя лісты папоўніліся 12 подпісамі. Некаторыя, магчыма, і падпісаліся б, але на гэты момант не мелі адпаведных дакументаў.

Як паведамілі  члены ініцыятыўнай групы папярэдняга пікету, які адбыўся ў мінулую суботу, да іх падыходзілі  мінчане, якія жадалі таксама паставіць свой подпіс за кандыдата. Але ім патлумачылі, што нават калі ў чалавека есць адпаведны дакумент, ставіць подпіс  маюць права толькі тыя, хто зарэгістраваны на тэрыторыі выбарчага ўчастка.

Нагадываем. Вылучэнне кандыдатаў, у тым ліку праз збор подпісаў, закончыцца 1 жніўня. Пасля гэтага адбудзецца рэгістрацыя кандыдатаў і пачнецца самы актыўны этап выбарчай кампаніі –  агітацыя.

Галіна ГАМЕЗА.

Фота Г.Гамеза, М. Патапенка

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://cherven.gov.by/ru/novosti-rajona/item/1664-pikety-initsyyaty%D1%9Enyh-grup.html#sigProIdc68b925633

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс