Самы вядомы з іх – касманаўт Алег Навіцкі, герой Расіі, ўраджэнец Чэрвеня. Пасля палёту Алега ў космас, адразу стаўшы знакамітым на ўвесь свет, ён па-ранейшаму сціпла, падрабязна даваў інтэрвью і адказваў на пытанні ўсім, хто да яго звяртаўся. Шчыры, цёплы, свойскі – так кажуць пра Алега ўсе землякі. А для мамы ўсе ўзнагароды, прэміі, пасады былі на апошнім месцы. Яна адчувала страх, перажыванне, клопат за сваё дзіця ў такім далёкім космасе.
Сёлетні год адметны ў сям’і Навіцкіх. У Алега чатыры месяцы назад нарадзілася другая дачушка. Назвалі Рытай. Старэйшай ужо дваццаць адзін год. Ён старанна рыхтуецца да новага палёту ў космас. А дзесятага верасня завітаў у Чэрвень, каб павіншаваць са шлюбам старэйшага дваюраднага пляменніка Андрэя Навіцкага, які працуе ў Чэрвеньскім РАУС. Гэта яго крэснік. Увогуле, Алег вельмі паважна, далікатна, тактоўна адносіцца да сваіх родных і землякоў-чэрвеньцаў. На вяселлі пляменніка збяруцца ўсе родныя. Да Валянціны Эдуардаўны прыедуць сыны і дачка з унукамі. Таму прагаласаваць яна вырашыла датэрмінова, у суботу. Удзел у выбарах лічыць грамадзянскім абавязкам.
Галіна ГАМЕЗА. ФОТА аўтара.

