Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
11 сентября 2016

Маці касманаўта Алега Навіцкага на выбарчым участку

Усё сваё жыццё Валянціна Эдуардаўна Навіцкая пражыла ў Чэрвені. Тут скончыла школу, выйшла замуж, нарадзіла траіх дзяцей – двух сыноў і дачушку. Разам з мужам выхавалі граматных спецыялістаў (усе атрымалі вышэйшую адукацыю) і годных, працавітых спагадлівых душой, добрых і простых людзей.

Самы вядомы з іх – касманаўт Алег Навіцкі, герой Расіі, ўраджэнец Чэрвеня. Пасля палёту Алега ў космас, адразу стаўшы знакамітым  на ўвесь свет, ён па-ранейшаму сціпла, падрабязна даваў інтэрвью і адказваў на пытанні ўсім, хто да яго звяртаўся. Шчыры, цёплы, свойскі – так кажуць пра Алега ўсе землякі. А для мамы ўсе ўзнагароды, прэміі, пасады былі на апошнім месцы. Яна адчувала страх, перажыванне, клопат за сваё дзіця ў такім далёкім космасе.
Сёлетні год адметны ў сям’і Навіцкіх. У Алега чатыры месяцы назад нарадзілася другая дачушка. Назвалі Рытай. Старэйшай ужо дваццаць адзін год. Ён старанна рыхтуецца да новага палёту ў космас. А дзесятага верасня завітаў у Чэрвень, каб павіншаваць са шлюбам старэйшага дваюраднага пляменніка Андрэя Навіцкага, які працуе ў Чэрвеньскім РАУС. Гэта яго крэснік. Увогуле, Алег вельмі паважна, далікатна, тактоўна адносіцца да сваіх родных і землякоў-чэрвеньцаў. На вяселлі пляменніка збяруцца ўсе родныя. Да Валянціны Эдуардаўны прыедуць сыны і дачка з унукамі. Таму прагаласаваць яна вырашыла датэрмінова, у суботу. Удзел у выбарах лічыць грамадзянскім абавязкам.

Галіна ГАМЕЗА. ФОТА аўтара.

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс