Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
24 октября 2016

Прафілактычную акцыю «Час стаць прыкметным!» з 17 да 28 кастрычніка праводзіць Дзяржаўтаінспекцыя

Як распавёў старшы інспектар дарожна-патрульнай службы ДАІ Чэрвеньскага РАУС Аляксей Красікаў, яе мэта – папярэдзіць здарэнні з удзелам пешаходаў, веласіпедыстаў і возчыкаў.

Асаблівая ўвага супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі ў гэтыя дні накіравана на выяўленне і спыненне парушэнняў імі Правілаў дарожнага руху, наяўнасці святловяртальных элементаў на веласіпедах, конным транспарце і на верхняй вопратцы пешаходаў.

Аляксей Краіскаў нагадаў, што за парушэнне пешаходамі, веласіпедыстамі або возчыкамі вызначаных патрабаванняў дзеючае заканадаўства прадугледжвае папярэджанне або штраф ад 1 да 3 базавых велічынь. Калі парушэнне здзейснена ў нецвярозым стане, штраф складзе ад 3 да 5 базавых велічынь…

У сераду ў рамках акцыі “Час стаць прыкметным!” ў Лядзенскую школу завіталі супрацоўнікі ДАІ Чэрвеньскага РАУС – начальнік інспекцыі Аляксандр Івашкевіч і старшы дзяржаўтаінспектар Аляксандр Манулік. Яны правялі прафілактычную гутарку з дзецьмі, а таксама ўручылі вучням першага і трэцяга класаў флікеры.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс