Асаблівая ўвага супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі ў гэтыя дні накіравана на выяўленне і спыненне парушэнняў імі Правілаў дарожнага руху, наяўнасці святловяртальных элементаў на веласіпедах, конным транспарце і на верхняй вопратцы пешаходаў.
Аляксей Краіскаў нагадаў, што за парушэнне пешаходамі, веласіпедыстамі або возчыкамі вызначаных патрабаванняў дзеючае заканадаўства прадугледжвае папярэджанне або штраф ад 1 да 3 базавых велічынь. Калі парушэнне здзейснена ў нецвярозым стане, штраф складзе ад 3 да 5 базавых велічынь…
У сераду ў рамках акцыі “Час стаць прыкметным!” ў Лядзенскую школу завіталі супрацоўнікі ДАІ Чэрвеньскага РАУС – начальнік інспекцыі Аляксандр Івашкевіч і старшы дзяржаўтаінспектар Аляксандр Манулік. Яны правялі прафілактычную гутарку з дзецьмі, а таксама ўручылі вучням першага і трэцяга класаў флікеры.
Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

