Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 831.

01 декабря 2016

Запольскі «ВерасокЭліт» — сярод лепшых у Беларусі!

У малой зале сталічнага Палаца Рэспублікі на мінулым тыдні адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года-2016».

У адной з пяці намінацый — «Эфектыўны бізнес у сферы паслуг» — адзначана прыватнае гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «ВерасокЭліт» з нашага раёна, якое зарэгістравана ў вёсцы Заполле.

Узнагароду — Дыплом пераможцы і прэмію ў памеры 50 базавых велічынь — уручыў дырэктару прадпрыемства Марыі Захаранка міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь Уладзімір Калтовіч.
— Безумоўна, вельмі прыемна, што плёнам пятнаццацігадовай працы ў прыватным бізнесе стала прызнанне на такім высокім узроўні, — зазначыла Марыя Мікалаеўна ў гутарцы з карэспандэнтам «Раённага весніка». — Але адна б я нічога не дасягнула. За ўсе набыткі шчыра дзякую нашаму цудоўнаму калектыву, які сёння налічвае дваццаць чалавек. Гэта — вопытныя, старанныя і адказныя работнікі. Многія з іх працуюць са мной з дня заснавання прадпрыемства. Узаемаадносіны з імі будую на даверы і павазе. Відаць, таму і справы ладзяцца…
Сёння ў структуру прыватнага прадпрыемства «ВерасокЭліт» уваходзяць тры магазіны ў гарадскім пасёлку Смілавічы (у іх ліку — вядомая «Сямёрачка») і адзін — у вёсцы Заполле. Акрамя таго, вядзецца будаўніцтва аб’екта прыдарожнага сэрвісу ў вёсцы Карзуны. Комплекс, адкрыць які мяркуецца напрыканцы наступнага года, будзе ўключаць у сябе гатэль, магазін і кавярню.

Ігар АДАМОВІЧ.
Фота — з асабістага архіву Марыі Захаранка

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://cherven.gov.by/ru/novosti-rajona/item/2137-zapolski-verasokelit-%E2%80%94-syarod-lepshyh-u-belarusi.html#sigProIda3daf0f208

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс