Іх юным футбалістам уручыла намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльнай сферы і ідэалагічнай рабоце Ала Шахоцька. Падчас цырымоніі ўзнагароджання, якая прайшла ў спартыўным комплексе «Ігумен», яна выказала задаволенасць тым, што ігракі каманды СДЮШАР паўтарылі поспех дарослых, стаўшы мацнейшымі на Міншчыне праз год пасля перамогі футбалістаў чэрвеньскага «Коласа» ў чэмпіянаце вобласці.
Таксама адзначана заслуга ва ўдалым выступленні навучэнцаў СДЮШАР дырэктара ўстановы Ігара Філічонка. Ён узнагароджаны Ганаровай граматай райвыканкама.
Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

